«Паўночнае ззянне» шукае фільмы ў беларускую праграму
- Рубрыка: УЛОЎ
- 17.08.2022
- 8271
Каманда фестывалю «Паўночнае ззянне» прымае заяўкі ад беларускіх фільммэйкераў, якія жадаюць, каб іх фільмы трапілі ў адмысловую праграму сёлетняга фэсту.
Паспрабаваць прайсці сіта адбору можна з дакументальным ці мастацкім фільмам, створаным у 2020--2021 гадах, прычым створаным не абавязкова геаграфічна ў Беларусі, але беларусамі. Ніякіх абмежаванняў па форме, жанры, працягласці фільма ці нечым яшчэ няма.
Аформіць заяўку можна да 1 верасня па спасылцы. Для тых, хто вельмі далікатна абыходзіцца са сваімі асабістымі дадзенымі, ёсць варыянт падацца ананімна праз пошту by@northernlightsff.com.
Фестываль кіно Паўночных і Балтыйскіх краін пройдзе восьмы раз. Паўнавартасная беларуская праграма ў ім транслюецца з 2020-га. Даты правядзення «Паўночнага ззяння – 2022» пакуль не анансаваныя. Але ўжо вядома, што паказы адбудуцца у анлайн-фармаце, а таксама афлайн па-за межамі Беларусі. Аўтарам прапануюць самастойна выбраць фармат удзелу.