– Я прыехаў у Кіеў яшчэ ў аўторак, за 5 дзён да пачатку тусоўкі, знайшоўшы для сябе больш сур’ёзную фармальную прычыну – кінафестываль DOCUDAYS. Дзіўна было б ехаць толькі дзеля адной рэйв-ночы, але, пабываўшы на «Схеме», у наступны раз я б паехаў менавіта на яе, не прыдумляючы для сябе дадатковых прычын.
«"Схема" падалася такім Studio 54»
У Менску такога не было ніколі, а ў Берліне было ды сышло. Мне «Схема» падалася такім Studio 54, дзе тусуе моладзь з правінцыйных гарадоў Украіны і рабочых ускраін Кіева разам са стылягамі, багемай, ну, ці тымі, хто хоча здавацца багемай. Рэйв аб’яднаў пад адным дахам усіх. Я размаўляў з людзьмі, якія маюць вельмі розны бэкграўнд – ад інтэлектуалаў да баксёраў, ад модных дызайнераў, апранутых у стылі 90-х, да простых людзей, якія апранаюцца гэтак жа, таму што танна.
Паводле маіх адчуванняў, праект «Схема» яшчэ не стаў камерцыйным, але вось-вось стане. Кіеў цяпер – гэта ўсходні постсавецкі Берлін адразу ж пасля падзення сцяны, які імкнуўся нагнаць страчанае (сацыяльны і культурны разрыў) за гады прымусовага падзелу савецкай уладай. І таму адмаўляць уплыў украінскай рэвалюцыі на атмасферу, якая пануе на «Схеме» ці падобных рэйвах, было б дзіўна. Адчуванне важнасці пераменаў лунае ў паветры і выліваецца на танцпол праз нястрымныя танцы, усмешкі і энергетычныя эндарфіны.
У гэты раз «Схема» праходзіла на кінастудыі ім. Даўжэнкі, на якой пустуе вялікая колькасць велізарных здымачных павільёнаў. Калі я прыйшоў раніцай, каб паглядзець, як будуць настройвацца святло і гук, то ўжо тады здзівіўся маштабам запланаванага мерапрыемства. Гукарэжысёр уключыў рытмічную кампазіцыю на поўную моц, бас разрываў мяне знутры, а са столі пасыпаўся падобны да снегу буйны пыл, які праляжаў там не менш за 50 гадоў. Нехта крыкнуў у мікрафон: «Гэй-гэй, зменшы, а то зараз Даўжэнка разляціцца на шматкі»... «Снег» працягнуў сыпацца і ноччу, ствараючы дзіўныя візуальныя эфекты ў рэдкіх выблісках магутных лямпаў.
Арганізатар сталічных рэйваў «Мечта» Паша Данкоў распавядае пра менскае тэхна 2016-га.
Схадзілі на канцэрт гомельскай арт-партак-суполкі «Чырвоны дзень календара» і даведаліся, чым жыве горад, калі на вуліцы свята.
Фланёрым па тусоўкам мінулага ўік-энду. Афтэпаці Bruuud, «Папулярная вечарына» і бескампрамісны Techno Madness – у фотасправаздачы 34mag.
Любоў, свабода і самаадданасць – на тварах тусоўшчыкаў новай тэхна-вечарынкі ад арганізатараў «Мечты».
«Выйдзі і зайдзі нармальна».
Каб зрабіць упрыгожанне на ялінку ці звязаць шопер.
І не забываем перадаваць веды новым пакаленням.
Росквіт размаітасці і крызісны заняпад.
КАМЕНТАРЫ (1)
Ох уж эти, блядь, современные вечеринки