Маладых і ініцыятыўных запрашаюць на бясплатны мазгаштурм

  • 04.03.2020
  • Аўтар: 34mag
  • 3246

Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацый запусціў набор на бясплатны двухдзённы мэйкатон («makethon» – от англ. to make – рабіць, marathon – марафон). Тут можна будзе прыдумаць свежую ідэю для сацыяльна карыснага праекта або дакруціць ужо гатовую.

 

Youth Makethon пройдзе 14–15 сакавіка ў Менску. Заяўкі прымаюць ад людзей ва ўзросце 16–28 гадоў. Аднаму(-ой) удзельнічаць у мазгаштурме не атрымаецца: трэба сабраць каманду хаця б на два чалавекі. Дэдлайн па заяўках – 9 сакавіка (так, 9-га, на карцінку не глядзі).

 Навошта ўдзельнічаць: 

  прыдумаеш/дапрацуеш ідэю свайго праекта;

  атрымаеш экспертныя і ментарскія кансультацыі;

  пазнаёмішся з актыўнымі людзьмі з розных куткоў Беларусі.

Тэму, з якой можна працаваць на мэйкатоне, удзельнікі выбіраюць самастойна. Вось што пасуе, напрыклад: правы чалавека, недыскрымінацыя, інклюзія, гендар і ідэнтычнасць, асертыўнасць, экалогія, адукацыя, выбар прафесіі, здароўе, эмацыйны інтэлект, мастацтва, культура, мова. Важна, каб ідэі былі некамерцыйнымі.

Падавацца могуць маладыя людзі з усёй краіны: выдаткі на пражыванне і харчаванне арганізатары кампенсуюць. Падрабязней пра ўмовы чытай на сайце ОЕЭК.  

 

 Удзельнічаю