Антаніна Серакова і Ганна Карпенка
арт-менеджаркі праекту
Пра выбар месца
Гэта будынак школы, дзе Малевіч, Лісіцкі і Вера Ермалаева вучылі студэнтаў УНОВИСа. Менавіта тут Казімір напісаў свае галоўныя працы, якія ляглі ў аснову Баўхаўза і таго, што мы сёння разумеем пад паняткам сучаснага дызайну. На сённяшні дзень гэта, напэўна, адзіная пляцоўка ў краіне не проста ўсходнееўрапейскага, а сусветнага ўзроўню.
Захацелася зрабіць штосьці ў духу школы, і мы ўзгадалі, што ў 1920 годзе Малевіч з Ермалаевай паставілі оперу Міхаіла Мацюшына «Победа над солнцем» у Віцебску. Важна вярнуць «Победу» гораду, бо менавіта з яе пачынаецца УНОВИС.
Пра ідэю
Руслан – першы з беларускіх мастакоў, хто робіць акт творчай і арт-інтэрвенцыі да афіцыйнага адкрыцця прасторы, урываючыся ў будынак з такой маштабнай гісторыяй, каб задаць свае пытанні. Гэта не перформанс, а творчая падзея. Мэта мастака не ў тым, каб рэканструяваць аднайменную оперу, а ў тым, каб задаць новы спосаб інтэрпрэтацыі праблем, адной з якіх з'яўляецца праблема оптыкі і зроку. «Победа над солнцем» − перамога над візуальнасцю, над бачаннем. Зрок у нейкім сэнсе не толькі фізіялагічная дадзенасць: не абавязкова ўмець бачыць, каб убачыць.
Руслан Вашкевич
мастак, куратар, рэжысёр
Пра ўдзельнікаў
Невідушчыя і слабыя на зрок людзі, адны з асноўных удзельнікаў нашай падзеі, бачаць свет па-іншаму, дакладней, чым мы. Мы слізгаем і саслізгваем, скануем, штосьці бачым, штосьці заўважаем, а штосьці не. Яны ж па крупінках уражанняў, па слыху, паху, тактыльных адчуваннях і рэштках зроку бачаць дакладней, аб'ёмней. Уключаецца кампенсатарны зрок, які моцна развіты. Яны чапляюцца за жыццё.
Акрамя іх, удзел у пастаноўцы прымалі музыка Сяргей Пукст, мастацтвазнаўца Таццяна Катовіч, культуролаг Максім Жбанкоў. Можна сказаць, культавыя асобы для сённяшняй Беларусі.
Я замяніў бутурляндскіх асілкаў з оперы Малевіча, якія арыштавалі сонца, на сілавікоў: Віцебскі АМАП зачысціў прастору нашай інтэракцыі і абнуліў тэрыторыю. Людзей у страху і разгубленасці выводзілі на вуліцу, дзе іх сустракала 3D-мадель чорнага квадрата – аўтазак.
Карацей, крута! Досвед неверагодны. Усё было па-сапраўднаму, ніхто нікога не граў. Жбанкоў быў Жбанковым, Пукст – Пукстам, я таксама не прыкідаўся добрым мастаком, які малюе карціны. Проста спрабаваў гаварыць з людзьмі пра тое, што для іх актуальна і важна. Як мы будзем жыць далей? Што рабіць далей з гэтым няпростым, нудным жыццём?
Сюзанна Альтман
журнал Art, арт-крытык, куратарка
Погляд збоку
Падчас «прэс-канферэнцыі» мастацтвазнаўца сказала, што мы, напэўна, застанемся са змяшанымі пачуццямі, і, здаецца, яе прагноз спраўдзіўся.
Мне вельмі спадабалася, асабліва ідэя ўключэння: з удзелам сляпых музыкаў і танцораў атрымалася вялікая вечарына і шмат весялосці. Будучы замежніцай і маючы некаторыя стэрэатыпы ў галаве пра Беларусь і іншыя постсавецкія краіны, я была трошкі засмучана, калі мужчыны, апранутыя ў ваенную форму, уварваліся ў будынак і вывелі ўсіх. Мае клішэ спрацавалі. Але думаю, што гэта вельмі цікавы і анархісцкі спосаб скончыць такім чынам імпрэзу сучаснага мастацтва ў месцы, дзе такія людзі, як Малевіч, Лісіцкі ды іншыя, былі поўнымі надзей і ідэямі рэвалюцыі.
Фотарэпорт з самай бруднай тусоўкі мінулага ўік-энду – выступлення порнаграйнд-гурта Anal Grind.
Фоторепортаж от palasatka c самого большого сольника «ЛСП» в истории.
Смотри, как авангардное искусство поступает в кровь.
Шматтысячная дэманстрацыя супраць забароны абортаў у Польшчы. Фотасправаздача ад варшаўскага кантрыбутара 34mag.
«Выйдзі і зайдзі нармальна».
Каб зрабіць упрыгожанне на ялінку ці звязаць шопер.
І не забываем перадаваць веды новым пакаленням.
Росквіт размаітасці і крызісны заняпад.
КАМЕНТАРЫ (1)
А вот и взгляд зрителя.https://www.youtube.com/watch?v=1a4g3ftpCx8