Некалькі дзён таму беларускі фатограф Уладзімір Парфянок апублікаваў на сваёй старонцы цікавы фотасэт ад 28 ліпеня 1988 года: на здымках вельмі сур'ёзна пазіруюць хлопцы з гурта «Мроя». Пазнаеш маладога Вольскага? Мы звязаліся з Уладзімірам, каб даведацца болей пра гісторыю гэтых здымак.
Уладзімір Парфянок – беларускі фатограф, стваральнік і куратар галерэі NOVA, зараз працуе ў Цэнтры сучасных мастацтваў. Ён і распавёў нам гісторыю фотасэту.
Уладзімір Парфянок:
– Наколькі памятаю, маё знаёмства з гуртом «Мроя» адбылося праз Міхала Анемпадыстава [беларускага мастака, паэта, аўтара ідэі і тэкстаў «Народнага альбома». – 34mag]. Здымкі праводзіліся спецыяльна для часопіса «Бярозка», дзе Міхал працаваў кімсьці накшталт галоўнага мастака. І быццам бы адзін з фотаздымкаў павінен быў стаць постарам. Цяпер ужо не памятаю ўсіх дэталяў, усё ж такі амаль 30 гадоў прайшло. Тады я не быў фанатам гурта, хутчэй, проста выконваў заказ, які паступіў ад часопіса. Да гэтага я фатаграфаваў два гады, таму, магчыма, гэта была мая першая сур'ёзная фотасесія.
Адзін здымак пазней увайшоў у маю хрэстаматыйную серыю фатаграфій аб нефармальнай моладзі Persona non grata пад імем «Беларускамоўны рок-гурт», без якіх-небудзь падрабязнасцяў. Яго я адтанаваў так званым «спантанным» спосабам. У выніку кадр атрымаўся не чорна-белым, а з даданнем колеру. Плёнку я праяўляў сам, а здымаў, напэўна, на звычайны «Зеніт» альбо на «ФЭД-3».
У тыя гады «Мроя» была галоўным беларускамоўным гуртом. Гэта важнае ўдакладненне, таму што не кожны беларускі гурт быў беларускамоўным.
Не тое што мы выбіралі лакацыі для здымак, тады і слоў такіх ніхто не ўжываў. Гэта называлася «пойдзем фатаграфавацца». Да таго часу Траецкае прадмесце ўжо адрэстаўравалі і яно стала нейкім непрывабным пернікам. А Верхні горад якраз размалацілі, цалкам забілі некалькі старых дамоў – гэтыя руіны ў цэнтры горада нас прыцягвалі, таму мы і выбралі іх. Дзесьці яшчэ засталіся здымкі саміх руінаў, трэба будзе пашукаць.
Складана сказаць, ці падбіралі музыкі гэтую вопратку спецыяльна: усё ж такі на двары 1988 год. Асаблівага выбару не было, але мы стараліся пазбягаць масавай фабрычнай вытворчасці. І ўсё ж у вобразах хлопцаў ёсць штосьці пратэснае, анархічнае. Яны сур'ёзна падышлі да здымак. Яны гаварылі па-беларуску, і гэта адразу настройвала на іншы лад. Вядома, было некаторае хваляванне перад здымкай, але як паводзілі сябе хлопцы, ужо не магу ўспомніць.
На некаторых кадрах бачныя дэфекты плёнкі, хоць я і пастараўся выправіць іх пазней у фоташопе. Справа ў тым, што я забыўся ўзяць з сабой «рукаў» на здымкі – спецыяльнае прыстасаванне, у якім можна было ў цемры памяняць плёнку. Замест гэтага прыйшлося скарыстацца рукавом звычайнай курткі, але яна часткова прапускала святло, у выніку чаго трохі засвяціла плёнку.
Шоукейсы, городские феерии и масштабные опен-эйры – подборка летних фестивалей, достойных твоего внимания.
Фатограф Аляксандр Веледзімовіч распавядае, як сёння ствараць герояў і якім чынам выкарыстоўваць пекла ў якасці натхнення.
Галоўныя тусоўкі мінулых выходных – «Бассота на гараже» і «Мечта 007» – у нашым атмасферным фотарэпорце.
«Выйдзі і зайдзі нармальна».
Каб зрабіць упрыгожанне на ялінку ці звязаць шопер.
І не забываем перадаваць веды новым пакаленням.
Росквіт размаітасці і крызісны заняпад.