Вакансія дня: спецыяліст(-ка) па кампаніях і акцыях у АПБ

  • 22.04.2021
  • Аўтар: 34mag
  • 3669

Грамадская прыродаахоўная арганізацыя «Ахова птушак Бацькаўшчыны» шукае спецыяліста(-ку) па кампаніях і акцыях для арганізацыі сваіх івэнтаў.

 

Што патрабуецца:

  вышэйшая адукацыя ў сферы журналістыкі, камунікацыі, PR і сумежных дысцыплінах;

  больш за 2 гады працы ў сферы камунікацыі, PR ці арганізацыі мерапрыемстваў;

  добрае валоданне беларускай і рускай мовамі;

  валоданне англійскай мовай на ўзроўні не ніжэйшым за В1 (згодна з Common European Framework of Reference for Languages);

  веды ў галіне PR, маркетынгу і сучасных медыя;

  дакладнае разуменне таго, як складаюцца камунікацыйныя планы для розных мэтавых груп;

  досвед менеджменту праектаў;

  вельмі вітаецца веданне птушак, якія насяляюць Беларусь;

  любоў да дзікай прыроды.

 

Што трэба будзе рабіць?

  планаваць, праводзіць і аналізаваць эфектыўнасць кампаній, семінараў, майстар-класаў і трэнінгаў АПБ;

  прадстаўляць АПБ на мерапрыемствах;

  выступаць у СМІ;

  забяспечваць выкананне стратэгічнага плану АПБ;

  арганізоўваць працу валанцёраў(-ак);

  прасоўваць каштоўнасці АПБ для ўнутранай і вонкавай аўдыторыі;

  працаваць з чальцамі і чалінямі АПБ;

  арганізоўваць і праводзіць фандрайзінгавыя і краўдфандынгавыя кампаніі;

  менеджыць праекты.

Праца будзе займаць 40 гадзін на тыдзень і праходзіць у офісе «Аховы птушак Бацькаўшчыны» ці дыстанцыйна падчас пандэміі. Тэрмін кантракта – 1 год з магчымасцю падаўжэння. Заробак – ад 1000 рублёў у залежнасці ад кваліфікацыі ды вынікаў сумоўя.

 

Як падацца?

Дасылай рэзюмэ і матывацыйны ліст з тэмай «Вакансія_АПБ» на скрыню salavei@ptushki.org да 10 траўня 2021 ды чакай запрашэння на сумоўе. У лісце абавязкова напішы пра папярэднія і бягучыя месцы працы, досвед рэалізацыі мерапрыемстваў і кампаній, а таксама пакінь кантакты двух чалавек, якія змогуць даць рэкамендацыі.

 

 Падрабязнасці