Вакансія дня: менеджар(-ка) па камунікацыях у ПЭН-цэнтр

  • 04.12.2020
  • Аўтар: 34mag
  • 5837

Каманда Беларускага ПЭН-цэнтра шукае менеджара па камунікацыях. Тут можна будзе прымяніць навыкі вядзення сайта і сацсетак.

 

Прыносіць карысць ПЭНу трэба будзе поўны працоўны дзень, але графік гнуткі. Заступіць на новае месца прапануюць са студзеня 2021 года. Офіс на Залатой Горцы. Па з/п мы нічога не ведаем, але галоўная плюшка паверх яе – знаёмствы з культурнымі дзеячамі Беларусі і не толькі.

 

 Патрабаванні: 

  вышэйшая адукацыя,

  высокі ўзровень адказнасці, стрэсаўстойлівасці, ініцыятыўнасці,

  добрае веданне беларускай мовы, пісьменнасць,

  гатоўнасць працаваць у рэжыме шматзадачнасці,

  навыкі працы ў Word Press і Mail Chimp будуць вялікім плюсам,

  досвед працы з сацсеткамі: Facebook, Instagram, Telegram, Twitter, Youtube, Вконтакте, Одноклассники (ці прынамсі з паловай дадзеных сацсетак),

  досвед працы з рэкламным кабінетам і разуменне наладак таргетавання рэкламы,

  разуменне сучаснага культурнага кантэксту і цікавасць да беларускай літаратуры,

  таксама ў плюс – валоданне англійскай мовай (ці іншымі замежнымі) і базавыя навыкі працы з графічнымі рэдактарамі.

 

 Абавязкі: 

  стварэнне/апрацоўка кантэнту і адаптацыя яго да розных пляцовак інфармацыі, падрыхтоўка публікацый і іх прасоўванне,

  распрацоўка кантэнт-плана,

  вядзенне сайта і сацсетак ПЭНа,

  рассылка з дапамогай Mail Chimp,

  камунікацыя са СМІ,

  камунікацыя з чальцамі каманды і дызайнерам па асобных праектах,

  удзел у распрацоўцы камунікацыйнай палітыкі,

  іншыя бягучыя задачы ў сферы камунікацыі.

 

Рэзюмэ чакаюць на пошце info@pen-centre.by (з пазнакай «Менеджар па камунікацыях») да 13 снежня ўключна.