Менеджар па продажах. «Бинокль»
«Бинокль» – гарадскі часопіс у Берасці і разам з тым пухнаты коцік. За кароткі тэрмін бадзёрая каманда здолела прыцягнуць увагу тысяч берасцейцаў, а цяпер хоча выбудоўваць партнёрскія адносіны з мясцовым бізнэсам. Для гэтага шукаюць менеджара па продажах. Са свайго боку прапануюць афіцыйнае працаўладкаванне, заробак «без столі» з акладу і бонусаў і аплачвальную стажыроўку. Гоў у Берасце?
Асноўныя патрабаванні да менеджара па продажах:
камунікацыя з кліентамі «ў полі» (па гатовай базе);
распрацоўка эфектыўных прапаноў па прасоўванні;
праца з дакументамі;
уменне коратка і пераканаўча распавядаць пра што заўгодна;
цікаўнасць да маркетынгу і бізнэсу.
Лакацыя: Берасце.
Кантакты: Сайт | FB | VK | Instagram | Twitter | OK
Маркетынг уцягвання – гэта, бадай, тая самая чарапаха, на якой трымаецца фундамент рэкламнай агенцыі PRKVADRAT. У каралеўстве дыджыталу пануе свабода самавыяўлення, таму і рэзюмэ на пасаду крэатыўнага капірайтара прапануюць дасылаць у свабоднай форме. Калі такі пачнеш кіраваць маленькімі выбухамі інтэлектуальных аргазмаў, то зможаш падысці да вакна бара ў офісе кампаніі на Кастрычніцкай і ўсміхнуцца свайму адбітку.
Асноўныя патрабаванні да капірайтара:
вытворчасць вытанчаных словаформ;
удзел у распрацоўцы стратэгій праектаў;
праектаванне і кіраванне маленькімі выбухамі інтэлектуальных аргазмаў.
Лакацыя: Менск.
Кантакты: Сайт | FB | Пошта mg@pr2.by
Сакратар. Беларускае грамадскае аб’яднанне фатографаў
Беларускі саюз фатографаў шукае сакратара, памочніка кіраўніка, твар і душу аб’яднання – і гэта ўсё вакансія для аднаго чалавека! Неабыякавасць да фатаграфіі і выдатны мастацкі густ – прахадны квіток у свет візуальнага кам’юніці. Працаваць будзеш у офісе на Пушкінскай з 11:00 да 17:00. Прапануюць перспектывы, абмежаваныя толькі тваёй фантазіяй.
Асноўныя патрабаванні да сакратара:
сярэдне-спецыяльная або вышэйшая адукацыя;
базавае знаёмства са справаводствам;
аналітычны склад розуму;
уважлівасць да лічбаў, уседлівасць;
наяўнасць агульнага ўяўлення пра фатаграфію, добры мастацкі густ;
веданне MS Office (асабліва Excel);
базавыя навыкі капірайтынгу і напісання інфармацыйных тэкстаў;
вядзенне інфармацыйнай рассылкі;
папяровая і электронная перапіска;
суправаджэнне спісу сябраў аб’яднання.
Лакацыя: Менск.
Кантакты: Сайт | FB | VK | Пошта phunionby@gmail.by (тэма «Вакансія сакратара»)
У каманду рэкламнай дыджытал-агенцыі шукаюць любімца кліентаў і ўладара тэндараў. Калі ты пачуваешся ў сацсетках як рыба ў вадзе, валодаеш глыбокімі тэарэтычнымі ведамі і можаш падмацаваць іх класным партфоліа, у Wunder цябе палюбяць. Абяцаюць брэйнстормы, карпаратывы, гарбату/каву ў офісе і нават кандыцыянер, які працуе!
Асноўныя патрабаванні да SMM-спецыяліста:
вопыт маркетынгу ў сацсетках;
навыкі капірайтынгу, выдатнае валоданне рускай мовай;
уменне інтэграваць розную інфармацыю з розных сфер;
распрацоўка стратэгіі прасоўвання ў сацыяльных сетках і блогасферы;
праца з «лідарамі меркаванняў»;
вядзенне акаўнтаў і мадэрацыя груп у сацсетках;
аналіз рынку і канкурэнтаў
Лакацыя: Менск.
Кантакты: Сайт | FB | Пошта info@wunder.by
Café de Paris – гэта гісторыя пра l’art de vivre. Калі хочаш прымаць гасцей у элітным французскім рэстаране і частаваць іх фуа-гра ды «Нісуазам» пад плэй-ліст ад Мары Лафарэ да Шарля Азнавура, гэтая вакансія для цябе. Графік – зменны, харчаванне – карпаратыўнае, лакацыя – на Маркса. Bonne chance!
Асноўныя патрабаванні да метрдатэля:
вопыт працы адміністратарам/менеджарам у сферы харчавання як мінімум паўгода (або 2 гады працы афіцыянтам);
веданне касавага апарата;
веданне прынцыпаў працы персаналу рэстарана;
курыраванне змены афіцыянтаў;
навучанне персаналу;
кантроль працы персаналу;
праца з касай і дакументамі.
Лакацыя: Менск.
Кантакты: Сайт | FB | Instagram | Пошта nm@malsim.com
Галоўны бухгалтар. «Ахова птушак Бацькаўшчыны»
Калі коратка, то грамадская арганізацыя «Ахова птушак Бацькаўшчыны» за птушак і біяразнастайнасць. Экалагічны рух паспяхова ладзіць акцыі і кампаніі, прычым не абмяжоўваецца птушкамі. Цяпер арганізацыя прапануе вакансію галоўнага бухгалтара, які будзе на «ты» з дэбетам і крэдытам.
Дэдлайн падачы рэзюмэ – 9 красавіка.
Асноўныя патрабаванні да галоўнага бухгалтара:
вышэйшая эканамічная адукацыя;
вопыт працы галоўным бухгалтарам не менш за тры гады;
досвед працы з міжнароднай тэхнічнай і замежнай бязвыплатнай дапамогай;
пажаданы досвед працы галоўным бухгалтарам у грамадскай арганізацыі;
валоданне рускай, беларускай і англійскай мовамі;
досвед кіраўніцтва аддзелам.
Лакацыя: Менск.
Кантакты: Сайт | FB | VK | Twitter | Instagram | Youtube | Пошта vintchevski@ptushki.org
Event-менеджар. Музей навук «Квантум»
«Квантум» – забаўляльна-пазнавальны музей навукі. У Беларусі другога такога праекта няма. Законы фізікі і хіміі тут тлумачаць на пальцах, простай мовай і з эфектным візуалам. У каманду шукаюць спецыяліста, які дапаможа музею стаць лепш. Калі ты – чалавек-свята-якое-заўжды-з-табой, то падчас працы будзеш ладзіць святы, майстар-класы, Дні Тэслы і Гагарына. А яшчэ можна эксперыментаваць і абсалютна законна што-небудзь узрываць. Карацей, мы папярэджвалі.
Асноўныя патрабаванні да event-менеджара:
вопыт працы event-менеджарам;
распрацоўка і арганізацыя тэматычных мерапрыемстваў;
навучанне персаналу для правядзення мерапрыемстваў;
распрацоўка сцэнарыяў святаў.
Лакацыя: Менск.
Кантакты: Сайт | FB | Пошта info@kvantum.by
TDI Group – рэкламная агенцыя, якая не раз трапляла ў розныя ТОПы. Сакрэт фірмы – у эфектыўных рашэннях, асабістым росце і бязмежнай фантазіі. Кампанія распрацоўвае гульню ў 3D з элементамі дапоўненай рэальнасці. Геймплэй гульні будзе пастаянна павялічвацца, таму ў каманду шукаюць дасведчанага распрацоўшчыка.
Асноўныя патрабаванні да распрацоўшчыка:
вопыт распрацоўкі мабільных аплікацый;
вопыт распрацоўкі на C #: ад года;
вопыт працы з Unity 3D;
разуменне прынцыпаў ААП і патэрнаў праектавання;
разуменне прынцыпаў вёрсткі GUI;
акуратнасць, уменне пісаць чысты код, пачуццё прыўкраснага;
веданне англійскай мовы.
Лакацыя: Менск.
Кантакты: Сайт | FB | Twitter | Youtube | Пошта lesyn@tdi.by
Каардынатар мясцовых ініцыятыў. «Экапартнёрства»
Яшчэ адна «зялёная» вакансія ў падборачцы. Недзяржаўная некамерцыйная арганізацыя працуе для захавання навакольнага асяроддзя. Місія «Экапартнёрства» – вырашаць экалагічныя праблемы ў партнёрстве. Калі ты адчуваеш сябе здольным(-ай) змяняць свет да лепшага, звярні ўвагу на гэтую вакансію. Тэрмін дамовы – з красавіка 2017 па снежань 2018. З прыемных бонусаў цябе чакаюць камандзіроўкі па родненькай Беларусі.
Дэдлайн падачы рэзюмэ – 24 красавіка.
Асноўныя патрабаванні да каардынатара:
вышэйшая адукацыя;
вопыт працы ў міжнародных праектах не менш за тры гады;
навыкі менеджменту праектаў;
наяўнасць вадзіцельскіх правоў і ўласнага аўтамабіля (пераважна);
кансультаванне НДА;
камунікацыя і суправаджэнне мясцовых ініцыятыў;
маніторынг дзейнасці мясцовых ініцыятыў;
падрыхтоўка зводных справаздач аб дзейнасці мясцовых ініцыятыў.
Лакацыя: Менск.
Кантакты: Сайт | FB | Пошта na@ecopartnerstvo.by
Спецыяліст па працы з кліентамі. KASUMI
KASUMI – крама японскіх нажоў. Калі ты гуру продажаў і можаш збыць каму заўгодна не толькі асадку, але і прэміяльнае японскае лязо, гэтая прапанова стоадсоткава для цябе. «Чым вышэй вашы здольнасці, тым вышэй наша падзяка», – кажуць яны. У бусідо такога правіла не знойдзеш, а на беларускім рынку працы яно нярэдка руліць.
Асноўныя патрабаванні да спецыяліста па працы з кліентамі:
вопыт працы ў гандлі, рэкламе, актыўных продажах;
камунікабельнасць / высокія камунікатыўныя навыкі;
мэтанакіраванасць і жаданне навучацца;
продаж тавараў прэміяльнай якасці;
праца з пастаяннымі кліентамі;
кансультаванне кліентаў;
праца з касавым апаратам;
раскладка прадукцыі, улік тавару;
падтрыманне чысціні і парадку на працоўным месцы.
Лакацыя: Менск.
Кантакты: Сайт | FB | VK | Instagram | Twitter
Стажор у HR-падраздзяленне. Coca-Cola
Калі гараць вочы і жаданне спазнаваць дзівосны новы свет эйчар-менеджменту б’е праз край, чэкні стажыроўку ў Coca-Cola. Праўда, стажыроўка не аплачваецца, але за тры-чатыры гадзіны работы штодзень атрымаеш мора каштоўнага вопыту.
Што будзе рабіць стажор:
шукаць рэзюмэ кандыдатаў;
праводзіць тэлефонныя гутаркі;
працаваць з інтэрнэт-рэсурсамі па пошуку кандыдатаў;
удзельнічаць у арганізацыі карпаратыўных мерапрыемстваў.
Лакацыя: Менск.
Кантакты: Сайт | Пошта by_personnel@cchellenic.com
Нішцякі
Еўрапейская адукацыйная праграма, дзе за два насычаныя дні можна няхіла пракачаць прафесійныя скілы і крыху вырасці. У нефармальнай абстаноўцы цябе чакаюць крэатыўныя задачкі, новыя веды і сустрэчы з сапраўднымі віртуозамі сваёй справы. У першы дзень падчас трэнінгаў удзельнікаў будуць вучыць, як стаць кандыдатамі на мільён. У другі дзень прадстаўнікі кампаній прыйдуць знаёміцца і ханціць перспектыўных кандыдатаў. Рэгіструйся на мерапрыемства.
Дата: 21–22 красавіка
Лакацыя: Менск
Буйны стартап-івэнт і канферэнцыя. Тут сустракаюцца і абменьваюцца ведамі і досведам лідары беларускага стартап-кам’юніці і міжнародныя інвестары. Сёлета на сцэну выходзяць выбітныя спікеры з гарачымі тэмамі. Напрыклад, прадстаўнікі Wargaming, IBM, EPAM і MSQRD.
Дата: 12 красавіка
Лакацыя: Менск.
11 варыянтаў працы – ад печніка да асістэнта АБСЕ. Самы разнастайны выпуск «Вакансій»!
Летні масіўны падгон працы: ад кіроўцы і зборшчыкаў гадзіннікаў да Travel Specialist і Video Production Specialist. Трымай 20 вакансій і змяняй ужо нешта ў жыцці.
Фларыст, маркшэйдар у метро, абсмажчык кавы і яшчэ 14 працоўных пазіцый у дванаццатым выпуску «Вакансій».
8 працадаўцаў, 13 вакансій і нават сакрэтны бонус – усё самае лепшае для вас, дарагія кар'ерысты і беспрацоўныя чытачы.
Гутарка пра прызы, фестывалі, магчымасці і мары.
Гутарка пра прызы, фестывалі, магчымасці і мары.
Пра дом, пра памяць, пра боль, у якім усе роўныя.
Росквіт размаітасці і крызісны заняпад.