Вакансіі: vol. 24
- Рубрыка: ВАКАНСII
- 21.02.2020
- 7397
Адабралі некалькі свежых вакансій па Менску і ваколіцах – з рознай ступенню сацыяльнай карыснасці і вельмі шырокім відэльцам заробкаў. Крыэйтары, працаголікі, альтруісты і ўмельцы наладжваць камунікацыйныя масты, тут вас ужо зачакаліся.
Kontur – амерыканскі стартап, які працуе над платформай геапрасторавай аналітыкі з выкарыстаннем штучнага інтэлекту і інавацыйных картаграфічных тэхналогій. Kontur дапамагае кампаніям і супольнасцям памяншаць наступствы стыхійных бедстваў і прадастаўляць дапамогу тым, каму гэта больш патрэбна. Далучайся, калі таксама хочаш рабіць свет больш бяспечным.
Галоўнае:
досвед – ад 3 гадоў;
узровень англійскай мовы: беглы;
поўны працоўны дзень.
Асноўныя патрабаванні:
прыстойныя навыкі капірайтынгу;
прасунутая – амаль носьбіт – камунікацыя на англійскай мове;
разуменне асноў праектавання і кіравання праектамі;
валоданне маркетынгавымі інструментамі: Google Analytics, Keynote (PowerPoint), Sketch;
годныя навыкі тайм-менеджменту;
перавагі: добры густ, вопыт працы з рэкламай у Twitter/Facebook, відэавытворчасцю, фатаграфіяй, досвед працы з ГІС-сістэмамі.
Асноўныя абавязкі:
забяспечваць маркетынгавымі матэрыяламі аддзел продажаў і кіравання прадуктамі;
распаўсюджваць навіны кампаніі па розных каналах;
ствараць прэс-рэлізы, лэндынгі, даследаванні кейсаў;
удзельнічаць у лакальных ГІС-мерапрыемствах.
сачыць за партнёрамі і канкурэнтамі.
працаваць над павышэннем пазнавальнасці брэнда Kontur.
Кантакты: адклікайся на вакансію на Dev.by.
HR-менеджар(-ка). «Страна мини»
Музею мініяцюр з мініяцюрнай камандай у 15 чалавек раптоўна спатрэбіўся эйчар, які будзе спрыяць прафесійнаму росту арганізацыі. Новы супрацоўнік павінен самааддана служыць місіі музея, а місія гэтая – улюбляць у Беларусь кожнага наведніка і кожную наведніцу.
Галоўнае:
праца ў офісе ў цэнтры Менска (ст. м. «Кастрычніцкая»);
працоўны час з 09:00 або 11:00 з магчымасцю планавання;
кампенсацыя з трох складнікаў: фікс, бонус квартальны, бонус гадавы;
магчымая рэлакацыя ў Менск.
Асноўныя патрабаванні:
прафесіяналізм;
амбітнасць (абяцаюць, што праз два гады HR вырасце ў паўнавартаснага HRD);
ты «ходзіш у офіс не дзеля грошай, а таму што займаешся цікавай справай, за якую табе яшчэ і плацяць».
Асноўныя абавязкі:
наймаць і ханціць;
адаптаваць супрацоўнікаў;
займацца камандастварэннем;
павышаць кваліфікацыю супрацоўнікаў;
распрацоўваць і ўкараняць сістэмы матывацыі.
Кантакты: адгукайся на вакансію тут; далучы суправаджальны ліст, з якога будзе зразумела, чым ты можаш быць карысны(-ая) музею проста цяпер.
Спецыяліст(-ка) па супрацоўніцтве. SOS – Дзіцячыя вёскі
SOS – Дзіцячыя вёскі – недзяржаўная дабрачынная арганізацыя, якая дае дзецям шанец на шчаслівае дзяцінства, нават калі нарадзіліся яны зусім не ў кашулі і засталіся без бацькоў. Калі ты заўсёды хацеў(-ла) рабіць нешта сацыяльна карыснае, паспрабуй сябе тут у ролі спецыяліста(-кі) па супрацоўніцтве з установамі адукацыі і арганізацыямі.
Галоўнае:
працоўнае месца: в. Бараўляны, Менскі р-н;
частковая занятасць – 0,5 стаўкі;
сацыяльны пакет;
частковая кампенсацыя выдаткаў на мабільную сувязь і транспарт.
Асноўныя патрабаванні:
вышэйшая педагагічная або псіхалагічная адукацыя;
досвед працы ва ўстанове адукацыі не менш за 3 гады;
досвед праектнай альбо метадычнай дзейнасці;
інфармаванасць у галіне праблем сіроцтва, прафарыентацыі, спецыяльнай адукацыі, сямейнай педагогікі, гендарнай адукацыі;
навыкі планавання і кантролю;
высокі ўзровень эмпатыі і стрэсаўстойлівасці.
Асноўныя абавязкі:
распрацоўваць і рэалізоўваць адукацыйныя праекты ў супрацоўніцтве з установамі адукацыі;
маніторыць і ацэньваць якасць дзейнасці арганізацыі ў галіне супрацоўніцтва з установамі адукацыі;
развіваць партнёрства з іншымі арганізацыямі;
займацца фінансавым кіраваннем.
Кантакты: тут.
Спецыяліст(-ка) па працы з дзецьмі. «Мир без границ»
Калі добра балакаеш па-англійску і перажываеш за «цяжкіх» дзяцей, магчыма, табе падыдзе вакансія ад ГА «Мир без границ». Тут нават досвед не патрабуюць – было б жаданне рабіць дабро ды актыўна камунікаваць з людзьмі.
Галоўнае:
можна без досведу;
поўная занятасць, поўны дзень;
з/п – ад 1 200 рублёў да выліку падаткаў;
офіс на ст. м. «Інстытут культуры»;
будуць камандзіроўкі.
Асноўныя патрабаванні:
вышэйшая адукацыя, пераважна ў сацыяльнай сферы;
добрае веданне англійскай мовы – не горш за В2.
Асноўныя абавязкі:
рэалізоўваць праект у інтарэсах дзяцей, якія знаходзяцца ў канфлікце з законам;
праводзіць мерапрыемствы з дзецьмі і спецыялістамі,
рэкруціць, працаваць з членамі і валанцёрамі арганізацыі;
шукаць спонсараў;
піярыць і SMM-іць.
Кантакты: адгукайся на вакансію на jobs.tut.by.
Адміністратар(-ка). UNDP Belarus Office
У беларускі офіс ААН шукаюць чалавека, які будзе сапраўдным упрыгожваннем рэсэпшану – не ў сэнсе фігуры ці вініравай усмешкі, а ў сэнсе працавітасці, адказнасці, ветлівасці.
Галоўнае:
патрэбны досвед працы;
поўная занятасць, поўны працоўны дзень.
Асноўныя патрабаванні:
вышэйшая адукацыя ў галіне лінгвістыкі або іншай адпаведнай вобласці;
досвед выканання адміністрацыйных абавязкаў не менш за год;
вольнае валоданне англійскай і рускай мовамі;
уменне кіраваць дакументамі, карэспандэнцыяй і справаздачамі; хутка і дакладна збіраць, кампіляваць дадзеныя.
Асноўныя абавязкі:
дапамагаць наведнікам офіса, падаючы ім дакладную інфармацыю;
адказвае на званкі і паведамленні;
прымаць уваходную карэспандэнцыю, адпраўляць выходную;
перакладаць уваходную і выходную карэспандэнцыю па запыце;
заказваць ахаладжальныя напоі і гатаваць гарбату або каву;
сачыць за расходнымі матэрыяламі;
сачыць за парадкам у холе і перагаворных;
аказваць падтрымку ў працэдурах рэгістрацыі замежных наведнікаў;
складаць пратаколы пасяджэнняў;
абнаўляць спісы кантактаў, інфармацыю аб персанале.
Кантакты: адгукайся на вакансію на jobs.tut.by.
Вэб-рэдактар(-ка) партала навін. «Минск-Новости»
Праца, на якой ты будзеш ведаць усе навіны горада: таму што выпускаць іх будзеш ты сам(-а). Паток абяцаюць вялікі, так што спатрэбіцца ўседлівасць і гатоўнасць працаваць ударнымі тэмпамі.
Галоўнае:
з/п – 900–1000 рублёў на рукі;
патрэбны досвед;
двухзменны гнуткі графік працы;
офіс у цэнтры Менска (ст. м. «Плошча Перамогі»);
поўны сацыяльны пакет дзяржаўнага прадпрыемства.
Асноўныя патрабаванні:
веданне асноў вэб-журналістыкі і падачы матэрыялу ў інтэрнэце;
высокая пісьменнасць;
веданне грамадска-палітычнай жыцця Менска і Беларусі;
уменне працаваць ва ўмовах напружанага інфармацыйнага патоку.
Асноўныя абавязкі:
рэдагаваць тэксты, якія паступаюць ад рэпарцёраў;
размяшчаць інфармацыйны кантэнт на партале;
узаемадзейнічаць з журналістамі і фотакарэспандэнтамі.
Кантакты: адгукайся на вакансію на jobs.tut.by.
Раскручаная школа замежных моў Streamline шукае спецыяліста(-ку) у аддзел рэкламы і маркетынгу. Прынцыпова важна, каб ты з’яўляўся(-лася) прафесіяналам(-кай) як мінімум у адным кірунку digital-маркетынгу.
Галоўнае:
патрэбны досвед ад 2 гадоў;
поўная занятасць, поўны дзень;
прасторны офіс у цэнтры горада;
сацыяльны пакет;
малады калектыў.
Асноўныя патрабаванні:
досвед планавання і рэалізацыі планаў якасна і ў тэрмін з наступнай ацэнкай эфектыўнасці;
досвед вядзення акаўнтаў і кантэнт-праектаў у сацыяльных сетках;
упэўненае валоданне рускай мовай;
навыкі капірайтынгу і рэрайтынгу;
базавыя навыкі працы з макетамі ў асноўных графічных рэдактарах;
веданне Excel;
перавагі: валоданне англійскай мовай, партфоліа рэалізаваных маркетынгавых і рэкламных праектаў, досвед працы ў сферы паслуг, B2B, B2C.
Асноўныя абавязкі:
удзельнічаць у рэалізацыі маркетынгавай стратэгіі;
планаваць, ажыццяўляць і ацэньваць эфектыўнасць рэкламных кампаній;
праводзіць галіновы аналіз і маніторынг канкурэнтнага асяроддзя;
ажыццяўляць узаемадзеянне з партнёрамі і буйнымі рэкламнымі пляцоўкамі.
Кантакты: адгукайся на вакансію на jobs.tut.by.
Культарганізатар(-ка). Дзіцячы дом-інтэрнат
Дзіцячы дом-інтэрнат для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця ў Навінках шукае чалавека, які(-ая) любіць малых і здольны(-ая) прыдумваць для іх крутыя івэнты.
Галоўнае:
кантрактная форма найму з дадатковымі выплатамі па калектыўнай дамове;
з/п – ад 750 рублёў да выліку падаткаў;
поўны сацпакет;
дадатковыя выплаты па калектыўнай дамове;
рэжым працы: з 8:30 да 17:15, у пятніцу – з 8:30 да 16:00, выходныя – сб, ндз.
Асноўныя патрабаванні:
адказнае стаўленне да працы, акуратнасць, пунктуальнасць;
любоў да дзяцей;
ахайны знешні выгляд, камунікабельнасць;
творчы падыход да працы, арганізатарскія навыкі.
Асноўныя абавязкі:
штодзённа працаваць з дзецьмі;
рыхтаваць і праводзіць урачыстыя мерапрыемствы;
арганізоўваць паходы, паездкі на гарадскія мерапрыемствы.
Кантакты: Кантакты: +375 (17) 2898141, ppguddi@mail.ru.
Кампанія DDVideo 20 гадоў спецыялізуецца на прэзентацыйных і справаздачных роліках, відэа для сацыяльных сетак і стокаў, а таксама правядзенні відэатрансляцый. Прыклады таго, што тут наздымалі да цябе, можаш глянуць на Vimeo.
Галоўнае:
з/п – ад 1 000 да 2 000 на рукі;
патрабаваны досвед працы: 1-3 гады;
афіцыйнае працаўладкаванне;
выпрабавальны тэрмін – 2 месяцы;
праца ў офісе з 9:00 да 18:00;
офіс побач са ст. м. «Маскоўская».
Асноўныя патрабаванні:
валоданне праграмамі Adobe Premiere Pro, Adobe After Effects;
мастацкі густ;
навыкі моўшн-дызайнера;
веданне асноў кампазіцыі, карэкцыі, мантажу;
веданне замежных моў вітаецца.
Асноўныя абавязкі:
рабіць мантаж і колеракарэкцыю відэаролікаў;
накладаць графіку: цітры, відэамаскі;
працаваць з гукам: звядзенне музыкі і закадравага голасу, накладанне гукавых эфектаў і гэтак далей;
здымаць відэа.
Кантакты: адгукайся на вакансію на jobs.tut.by, абавязкова прычапі лінк на партфоліа.
Вакансія для тых, хто шукае працу з гнуткім графікам і без усялякіх замудроных патрабаванняў. Будзеш часткай фокус-груп – паразважаеш на ўсякія займальныя тэмы, напрыклад пра музыку.
Галоўнае:
можна без досведу;
частковая занятасць, гнуткі графік;
графік: пн-пт з 18:00 да 20:00;
офіс на Лагойскім тракце.
Асноўныя патрабаванні:
актыўнасць;
энергічнасць;
камунікабельнасць.
Асноўныя абавязкі:
Браць удзел у дыскусіях на розныя тэмы, якія пераважна звязаныя з музыкай і радыёперадачамі.
Кантакты: +375 (29) 3249859 (ёсць Viber), +375 (29) 7719135, d.savoteev@legendy.by.
Графічны(-ая) дызайнер(-ка). Forest
Forest Media Group – прадакшан-кампанія поўнага цыклу, якая супрацоўнічае, напрыклад, з ТНТ International і радыё Unistar. Тут шукаюць дызайнера(-ку), які(-ая) будзе ствараць афішы, прэзентацыі, фірстыль, візуал для сацсетак.
Галоўнае:
з/п – ад 800 рублёў на рукі;
патрабаваны досвед працы ад года;
поўная занятасць, поўны дзень;
графік 5/2.
Асноўныя патрабаванні:
распрацоўваць дызайн для сацыяльных сетак;
ствараць фірмовы стыль кампаніі;
маляваць афішы, банеры, прэзентацый.
Асноўныя абавязкі:
валоданне Adobe Photoshop, Adobe Illustrator, Figma;
крэатыўнасць;
уменне працаваць у камандзе;
валоданне Cinema 4D будзе плюсам.
Кантакты: адгукайся на вакансію на jobs.tut.by, абавязкова прычапі лінк на партфоліа.
Digital-ілюстратар(-ка). Getbob
Крэатыўнае digital-агенцтва getbob запрашае на працу digital-ілюстратара(-ку) для працы ў SMM-праектах міжнародных FMCG-брэндаў. Тэкст вакансіі досыць паэтычны: «У нас за вокнамі лётаюць чайкі, у галовах нараджаюцца крутыя ідэі, а па пятніцах мы збіраемся разам, каб (прыходзь і даведаешся)». Але патрабаванняў шмат.
Галоўнае:
патрабаваны досвед ад года;
поўная занятасць, поўны дзень;
офіс на вуліцы Кастрычніцкай;
без партфоліа не возьмуць.
Асноўныя патрабаванні:
высокі ўзровень візуальнай нагледжанасці і разумення візуальных трэндаў;
веданне асноў моўшн-дызайну;
веданне PS, Al;
веданне асаблівасцяў сацыяльных сетак;
уменне добра працаваць са шрыфтамі;
уменне працаваць па ТЗ.
Асноўныя абавязкі:
рыхтаваць графічныя матэрыялы для кантэнту ў сацыяльных сетках;
анімаваць графічныя матэрыялы;
удзельнічаць у крэатыўных штурмах ідэй для пастоў, актывацый, конкурсаў, а потым іх візуальна афармляць;
распрацоўваць дызайн-гайды супольнасцяў
прадбачыць візуальныя трэнды.
Кантакты: адгукайся на вакансію на jobs.tut.by, дадавай матывацыйны ліст з тлумачэннем, чаму хочаш працаваць тут.
Digital Marketing Specialist. MediaCube
MediaCube.Network – афіцыйны партнёр Google, беларуская кампанія, якая прадстаўляе сабой партнёрскую сетку YouTube. У яе склад уваходзіць агенцтва па працы з крэатарамі, падраздзяленне па распрацоўцы праграмнага забеспячэння, а таксама інтэрнэт-крама мерчу. У цябе ёсць шанец стаць часткай гэтай дыджытал-машыны.
Галоўнае:
патрабаваны досвед працы: 1-3 гады;
поўная офісная занятасць.
Асноўныя патрабаванні:
вялікі досвед працы і паглыбленыя веды Google.Ads, Facebook Ads;
досвед таргетавання рэкламы ў сацыяльных сетках;
досвед працы з сістэмамі аналітыкі Google.Analytics і Яндэкс.Метрыка;
англійская мова не ніжэй за Intermediate;
моцным плюсам будуць прыклады паспяховых кейсаў, досвед запуску рэкламных кампаній на англійскай мове, наяўнасць сертыфікатаў Google, веданне і разуменне YouTube.
Асноўныя абавязкі:
ствараць і аптымізаваць рэкламныя кампаніі ў Google.Ads, Facebook Ads;
запускаць рэкламныя кампаніі на гатовыя базы аўдыторыі;
працаваць з Google.Analytics, Google Tag Manager;
выбудоўваць эфектыўныя варонкі продажаў праз digital-каналы;
кіраваць рэкламнымі кампаніямі ў сацыяльных сетках.
Кантакты: адгукайся на вакансію на jobs.tut.by.
Калі хочаш запабліць тлустую вакансію на старонках 34mag, пішы на 34editors@gmail.com. Мо запосцім.