З 11 па 19 лістапада Human Constanta ладзіць Тыдзень асветніцкіх падзей пры падтрымцы некалькіх ініцыятыў у розных гарадах Беларусі. Калі ты прызвычаіў(ла)ся думаць, што фашызм — гэта нешта далёкае, даўно забытае, перажытак гітлераўскіх часоў і зусім не пра нас, то шэраг падзей Тыдня можа крыху надламіць твае стэрэатыпы. Не верыш? Завітвай на мерапрыемствы з нашага гайду.
У межах фестывалю WATCH DOCS падчас Жывой Бібліятэкі можна будзе пачытаць «жывыя кнігі».
Дзе: Брэст, прастора КХ (вул. Халтурына, 2/1)
Калі: 13:00
МОБО «Бачыць сэрцам» і «Асацыяцыя Новая група» (Літва) у калабарацыі з Домам-музеям Ганны Франк (Нідэрланды) прапануюць наведаць выставу «Чытаем і пішам з Ганнай Франк» і прыняць удзел у дыскусіі на тэму «Пытанні фашызму і антысемітызму ў адукацыі маладых людзей».
Дзе: Менск, бібліятэка №19 (вул. Казінца, 122)
Калі: 17:00
12 лістапада, нядзеля
Прагляд фільма «Чыстыя» рэжысёркі Майі Зінштэйн. У сваёй працы Майя дакументуе два выключных года ў футбольным клубе «Бейтар» — адным з найстарэйшых клубаў у гісторыі Ізраіля. Значную частку фанатаў «Бейтар» складаюць артадаксальныя габрэі, якія жывуць па законах «Галахі». Яны ганарацца тым, што за каманду не выступаюць гульцы арабскага паходжання. Гэтая гісторыя — прыклад таго, як спадзяванні палітычных элітаў краіны ставяць спорт у залежнасць ад сваіх інтарэсаў.
Дзе: Брэст, прастора КХ (вул. Халтурына, 2/1)
Калі: 16:00
14 лістапада, аўторак
Публічная лекцыя і дыскусія «Выклікі ў сувязі з ростам папулярнасці радыкальных нацыяналістычных поглядаў і неафашысцкіх рухаў у Еўропе і постсавецкай прасторы» з навуковым супрацоўнікам Цэнтра незалежных сацыялагічных даследаванняў, спецыялістам у галіне даследавання і экспертызы мовы варожасці, злачынстваў на глебе нянавісці, спецыяльнай судовай экспертызы Дзмітрыем Дуброўскім.
Дзе: Менск, адукацыйная прастора .PUNKT (вул. Кастрычніцкая, 23а, 2-гі паверх)
Калі: 18:30
15 лістапада, серада
Як часта ты адчуваеш дыскамфорт, калі выпадкова сустракаешся на вуліцы з прадстаўнікамі рама або, напрыклад, арабамі? А пра што думаеш, калі бачыш чарнаскурага чалавека? А чалавека з тату на твары? Ці думаў(-ла) ты над тым, чаму ўзнікаюць гэтыя непрыемныя пачуцці і наколькі гэта нармальна? Прапануем прыйсці на сустрэчу і пагутарыць з самім(-ой) сабой.
На семінары навучаць распазнаваць фашызм у паўсядзённым жыцці, спыняць свайго «маленькага фашыста» і падсвядома не заахвочваць фашызм і дыскрымінацыю ў прынцыпе, супрацьстаяць яму. Калі табе гэта цікава, запаўняй анкету-заяўку.
Дзе: Менск, Komnata 3/0/2 (вул. Леніна, 50)
Калі: 19:00
17 лістапада, пятніца
Прагляд і абмеркаванне фільма «Каласкі» сумесна з адукацыйна-асветніцкай ініцыятывай «Праўныя Дарэктары» і кінаклубам «451 па Фарэнгейце». Па сюжэце браты Юзаф і Францішак Калінавы выяўляюць страшную таямніцу мінулага і самую непрыемную праўду пра ўласную сям’ю. Што адбылося ў іх вёсцы ў перыяд нямецкай акупацыі? Адказ на гэтае пытанне можа стаць балючым не толькі для саміх братоў, але і для ўсіх жыхароў іх роднага польскага сяла.
Дзе: Магілёў, грамадскі цэнтр «Кола» (зав. Чкалава, 16)
Калі: 19:00
18 лістапада, субота
Гістарычная майстэрня правядзе экскурсію па менскім гета.
Дзе: Менск, старт па адрасе вул. Сухая, 25
Калі: 19:00
19 лістапада, нядзеля
Прагляд і абмеркаванне фільма «Каласкі» сумесна з праектам пра гендар і сэксуальнасць MAKEOUT.
Дзе: Менск, Komnata 3/0/2 (вул. Леніна, 50)
Калі: 19:00
І памятай: «Толькі ты вырашаеш, ці будзе твой “знутраны фашыст” кіраваць табой».
Сачы за абвесткамі і падрабязнымі апісаннямі івэнтаў на старонцы ў Facebook.
Удзел ва ўсіх мерапрыемствах бясплатны
Паўгадзінны фанк з вінілу для сяброўскіх бранч-пасядзелак.
З 15 па 31 ліпеня ў прасторы «ЦЭХ» пройдзе выстава «Каранцін» віцебскага мастака Кірыла Дзёмчава. Напярэдадні адкрыцця 34mag пагутарыў з галоўнымі героямі мерапрыемства і даведаўся, чым гіпсавы тлен лепшы за манументальнасць акрылу і ці карысна трапляць у ізаляцыю.
Смелыя эксперыменты з колерам і кампазіцыяй і новыя формы – перформанс і хэпенінг.
Праз два гады на Кастрычніцкую вяртаецца галоўны гарадскі фестываль.
«Выйдзі і зайдзі нармальна».
Каб зрабіць упрыгожанне на ялінку ці звязаць шопер.
І не забываем перадаваць веды новым пакаленням.
Росквіт размаітасці і крызісны заняпад.