The NYT інтэгруе дадатковую рэальнасць у свае публікацыі
- Рубрыка: УЛОЎ
- 05.02.2018
- 10085
Газета The New York Times збіраецца інтэграваць дадатковую рэальнасць у свае публікацыі. Першы матэрыял з выкарыстаннем тэхналогіі выйдзе ўжо вельмі хутка, абяцаюць на сайце выдання.
Каб ты разумеў(-ла), што гэта такое будзе, рэдакцыя прадставіла відэаролік аб тым, як дадатковая рэальнасць можа працаваць на карысць журналістыкі. Напрыклад, з яе дапамогай чытачы змогуць «ажыўляць» ілюстрацыі да артыкулаў: пераносіць аб'екты з малюнкаў у прастору і дэталёва іх разглядаць.
Augmented Reality: How the New York Times will Bring the News Into Your Home @nytimes #AR #augmentedreality https://t.co/mqp5uX7ug6 pic.twitter.com/oQ7ILLPCA9
— TTU iCube (@ttuicube) February 2, 2018
У NYT лічаць, што дадатковая рэальнасць дазваляе перайсці ад абстрактнага ўспрымання аб'ектаў да больш пачуццёвага, цялеснага. «Гісторыі, якія апісваюць наш трохмерны свет, могуць апынуцца непасрэдна перад вамі. Хочацца зірнуць на гэтую скульптуру бліжэй? Не трэба павялічваць малюнак пальцамі, проста падыдзіце да яго», – прапануюць у газеце.
Першы матэрыял з выкарыстаннем AR выйдзе з дня на дзень і будзе прысвечаны зімовым Алімпійскім гульням у карэйскім Пхенчхане: абяцаюць, што можна будзе пабачыць фігурыста ў якім-небудзь трайным тулупе так, быццам ён лётае ў тваёй гасцёўні.
Першымі ўвесь смак перадавых тэхналогій, як гэта звычайна адбываецца, перападзе юзарам iOS.