Наколькі ты шарыш у новых ініцыятывах?

9 студзеня Асамблея НДА Беларусі абвесціць пераможцаў штогадовай прэміі «Чэмпіёны грамадзянскай супольнасці». Асобнай намінацыяй тут ідзе «Новая ініцыятыва», у якой адзначаць свежых ды бадзёрых. 34 вывучыў спіс намінантаў, успомніў, хто яшчэ быў на слыху апошнім часам, і прапануе праверыць, наколькі ты ведаеш, хто робіць навакольны свет крыху больш прыемным.

Наколькі ты шарыш у новых ініцыятывах?

Старт!

«Маладыя Людзі +». Каго аб’ядноўвае праект з такой назвай?

Ведаеш!

Місія ініцыятывы «Маладыя Людзі +» – узмацніць голас моладзі з ВІЧ+ статусам і супрацьдзейнічаць іх дыскрымінацыі.

Памылка.

Далей!

Чым вядомая ініцыятыва «Новыя рэгіёны»?

Так, таму і вясёлка на лога.

Рабяты працуюць найперш з уразлівай групай людзей ЛГБТК+ і канфрантуюць з «Вячэрнім Магілёвам», вядомым сваёй агрэсіўнай рыторыкай, але іх івэнты ахопліваюць шырачэннае кола тэм: ад гендарнай ідэнтычнасці да псіхатэрапіі.

Ну не.

Closet Free – гэтыя рабяты таксама топяць за правы ЛГБТ+, толькі ў Віцебску. Іх слоган…

Менавіта так.

Closet Free – новая ініцыятыва ў горадзе на Дзвіне, якая прапануе варушыцца, нягледзячы на неспрыяльныя абставіны.

Не!

У якім неабласным горадзе рэгулярна працуе Школа для жанчын, якая дапамагае развіць лідарскія якасці і самарэалізавацца?

Так!

Школа «Мова жанчын» дзейнічае ў Наваполацку. Нядаўна яе актывісткі разгарнулі кампанію за тое, каб хаця б адна з 60+ вуліц у іх родным горадзе звалася ў гонар жанчыны.

Горад цудоўны, але не тут.

Школа «Мова жанчын» дзейнічае ў Наваполацку. Нядаўна яе актывісткі разгарнулі кампанію за тое, каб хаця б адна з 60+ вуліц у іх родным горадзе звалася ў гонар жанчыны.

Далей!

Стваральніцы Школы Women’s Safety дапамагаюць жанчынам і дзяўчаткам умацоўваць іх асабістую бяспеку. Якім чынам?

Дакладна.

Школа Women’s Safety прапаноўвае жанчынам праз адмысловыя відэаўрокі і курсы асэнсаваць свае межы, дыягнаставаць слабыя бакі і навучыцца іх адстойваць.

Ініцыятыва «Больш цела» ўздымае пытанні бодзіпазітыву і разладу харчовых паводзін. А ў якіх фарматах яна гэта робіць?

Ага, вось гэта энерджайзеры!

За паўгода існавання ініцыятывы «Больш цела» яе каманда паспела арганізаваць першы ў Беларусі жаночы бодзіпазітыўны летнік, правесці каля дзесяці мерапрыемстваў у розных гарадах Беларусі і стварыць буклет пра дапамогу пры РХП.

Не памяншай заслуг.

Летась у Менску з'явілася адукацыйна-асветніцкая пляцоўка, дзе можна збіраць народ бясплатна – толькі забронь. Яна завецца…

Так!

«Тэрыторыя правоў» – гэта сумесная ініцыятыва Беларускага дому правоў чалавека і Праваабарончага цэнтру «Вясна». Пляцоўка знаходзіцца ажно ў замкаддзі, затое ўмяшчае да 80 чалавек, прапануе ў карыстанне праектар, акустыку, мікрафоны, фліпчарт, вай-фай і кухню – на нуль рублёў.

Крыху не так.

8 арганізацый, якія працуюць на тое, каб жыццё людзей 55+ не абмяжоўвалася серыяламі па «Расія 1», аб'ядналіся ў кааліцыю…

Слушна.

Місія кааліцыі – распрацаваць Нацыянальную стратэгію актыўнага даўгалецця. Верым, што дзякуючы гэтым актывістам пенсія ў Беларусі стане сінонімам насычанага вольнага часу.

Не, усё ж такі «за годнае».

Місія кааліцыі – распрацаваць Нацыянальную стратэгію актыўнага даўгалецця. Верым, што дзякуючы гэтым актывістам пенсія ў Беларусі стане сінонімам насычанага вольнага часу.

Далей!

Гэтыя рабяты мараць друкаваць на 3D-прынтары модульную вулічную мэблю з перапрацаванага пластыку...

Ага.

У smARTech ужо ёсць шрэдар для драбнення пластыку, і цяпер яны збіраюць на экструдар і ўласна на 3D-прынтар.

Міма.

Актывісты і актывісткі трох грамадскіх рухаў аб'ядналіся ў «Моладзевы блок», каб разам выступаць за...

Так!

Маладыя людзі распрацавалі законапраекты і прапануюць неперарыўнасць адукацыі, адмену абавязковай адпрацоўкі пасля ВНУ, дэкрыміналізацыію 328, празрыстасць работы парламенту.

Не толькі.

У чым сэнс кампаніі маніторынгу Media IQ?

Прыкладна так.

Media IQ аналізуе 19 беларускіх медыя на прадмет захавання журналісцкіх стандартаў, а таксама наяўнасці прыкмет прапаганды і дэзінфармацыі.

Не-а.

Мастацтва на дэсерт. Музыка якога вядомага андэграўнд-гурта стаіць за праектам Minsk Improvisers Orchestra?

Йеп!

Сярод крыніц натхнення Minsk Improvisers Orchestra – творчасць Карлхайнца Штокхаўзена, Бутча Морыса, Кшыштафа Кнітэля, Джона Кейджа, Брайна Іна, Бары Гая, Палін Алівэрас. А «дырыжуе» гэтай прыгажосцю Аляксей Варсоба.

Класны, але не ён.

Яшчэ раз!