Тэст: Ці добра ведаеш беларускія святы?

Беларускія святы – той яшчэ мікс паганства ды рэлігійных традыцый. Разам са слоўнічкам-каляндаром «Мова вольных» мы склалі тэст на выпадак, калі захочацца праверыць, наколькі ты ўключаны(-ая) у беларускі карагод святочных дзён, што змяняюць адзін аднаго ў народным каляндары суладна з рытмамі прыроды.

Ці разбіраешся ты ў беларускіх святах?

Старт!

Пачнём з простага. Калі святкуюць Багач?

Дакладна. Багач – лубок з жытам, галоўны атрыбут аднайменнага свята ўраджаю.

А мы толькі пачалі! Багач – лубок з жытам, галоўны атрыбут аднайменнага свята ўраджаю.

Далей!

У Купальскую ноч шукаюць папараць-кветку. Навошта?

Так! Кветка даруе звышчалавечыя веды і магічныя таленты.

Ды не. Кветка даруе звышчалавечыя веды і магічныя таленты.

Далей!

Папараць-кветка знайшлася, але як правільна яе забраць?

Дакладна! І хуценька драпай з лесу, не азіраючыся.

Міма. Гучыць дзікавата, але трэба сунуць кветку ў парэз ды бегчы з лесу лахі пад пахі.

Далей!

Прыйшлі такія рабяты да хаты. Што рабіць будуць?

Цябе не ашукаеш. Так, гэта калядоўшчыкі. Зараз як пачнуць граць на дудзе ды танцаваць – ой, трымайся!

Не зусім. Гэта любіменькія калядоўшчыкі. Зараз як пачнуць граць на дудзе ды танцаваць – ой, трымайся!

Далей!

Дарэчы, пра варажбу. Ведаеш, як дзяўчаты варажылі на Пакровы (гэта ў кастрычніку)?

Слушна. І чакалі: з якога боку сабака брэша – туды і замуж пойдуць.

Міма. Выходзілі з блінам і чакалі: з якога боку сабака брэша – туды і замуж пойдуць.

Далей!

З Пакроваў пачынаўся вясельны сезон. Але маладыя мелі магчымасць парэпетаваць шлюб. Гэта абрад…

Ведаеш! Гульня, калі маладыя маглі жартоўна «ажаніцца», адбывалася на Каляды.

Не атрымалася. Гульня, калі маладыя маглі жартоўна «ажаніцца», адбывалася на Каляды і называлася «Жаніцьба Цярэшкі».

Далей!

Падчас Юраўскага карагоду ладзяць шэсце і раздаюць хлеб. А калі гэта?

Канешне! На Юр’я, 6 траўня, святкуюць пачатак хлебаробнай працы.

Не. Шэсце, песні і гульні ладзяць 6 траўня, на Юр’я.

Далей!

Гэты абрад пакланення крыжам (пакуль) не ў Спісе нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА…

Так! У некаторых вёсках на Гомельшыне сапраўды дбаюць пра каменныя крыжы як пра жывых дзяўчат.

Не. У некаторых вёсках на Гомельшыне сапраўды дбаюць пра каменныя крыжы як пра жывых дзяўчат.

Далей!

На Дзяды на стол ставяць не толькі кашу-куццю, але мядовую ваду. А завецца яна...

Так! Такая вось сытая вадзіца.

Не-а. Не смяшы дзядоў.

Далей!

А з якой нагоды тут гарбуз парэзалі?

Так. У цёмныя вечары на Піліпаўку займалі сябе ў тым ліку розыгрышамі з «мярцвяцкім ліхтаром».

Не. У цёмныя вечары Каляднага паста (на Піліпаўку) займалі сябе ў тым ліку розыгрышамі з «мярцвяцкім ліхтаром».

Далей!

«Прыйдуць грамніцы – скідай рукавіцы» – гэта калі?

От малайца! Грамніцы паходзяць ад Грамаўніка – бога навальніц і дажджоў, які спрыяе першай сустрэчы зімы з летам у лютым.

Не. Грамніцы паходзяць ад Грамаўніка, бога навальніц і дажджоў, які спрыяе першай сустрычы зімы з летам у лютым.

Далей!

«Жавароначкі, прыляціце – у-у-у-у! Вы нам лецейка прынясіце – у-у-у-у!» – такое калі спяваць будзем?

Ведаеш! Напячом печыва ў выглядзе птушак ды вясну гукацьмем.

А вось і не! Напячы печыва ў выглядзе птушак ды вясну гукай.

Далей!
Яшчэ раз!

 

Слоўнічак-каляндар на 2024 год «Мова вольных» зарыентуе цябе, які сёння дзень на дварэ. А заадно – дапаможа ўзгадаць беларускія словы з перакладам на шматлікія мовы. Шмат якія з гэтых заморскіх словаў нечым візуальна падобныя або інакш звязаныя з нашымі, беларускімі – і гэта прыемны спосаб нагадаць сабе, што, нягледзячы на межы, паміж людзьмі ў свеце шмат агульнага. Мы шануем продкаў, захоўваем традыцыі, марым, кахаем, спадзяемся на цуды, любім смачна паесці і патусіць з сябрамі, жартуем, спяваем, даруем падарункі і жадаем быць вольнымі. 

  Замовіць каляндар можна па спасылцы