Што глядзець на TEART-2018?

  • 08.08.2018
  • Аўтар: Rudenka
  • 8572

1 жніўня абвясціў сваю праграму восьмы TEART. Сёлета ён адбудзецца з 20 верасня па 16 кастрычніка пад шматабяцальным слоганам «Разгерметизация». Ужо прададзена больш за 600 квіткоў і ёсць першыя солд-аўты, але мы пагутарылі з камандай і даведаліся, на якія пастаноўкі яшчэ можна трапіць. Чытай і матай на вус, каб не стаць адзіным(-ай), хто не пабачыў(-ла) лепшыя спектаклі восені.

 

 ШОУКЕЙС BELARUS OPEN 

 

«Новая земля»

Берасце

 

 

Рэжысёр: Аляксандр Янушкевіч (Брэсцкі тэатр лялек)

Калі і дзе: 21 верасня, 18:00, Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі

 Набыць квіток 

Пастаноўка па п’есе класіка беларускай літаратуры Якуба Коласа пра беларускі народ на мяжы XIX–XX стагоддзяў. Аптымістычная драма: галоўны герой праходзіць праз шматлікія выпрабаванні, каб здзейсніць мару і атрымаць сваю зямлю, дзе яго дзеці і ўнукі змогуць працягнуць яго справу.

 

 

«Сестры Грайи»

Маладзечна

 

 

Рэжысёр: Яўген Карняг (Менскі абласны тэатр лялек «Батлейка»)

Калі і дзе: 22 верасня, 16:00 і 19:00, Ок16

Набыць квіток:  22 верасня (16:00) 

22 верасня (19:00) 

Сёстры Граі надзеленыя адным вокам і жывуць на мяжы краіны смерці. Яны ведаюць усё пра чалавечы лёс, але гэта дрэнна паддаецца вывучэнню па законах розуму ды логікі.

 

 

«Дорожка моя»

Берасце

 

 

Рэжысёр: Аляксандр Козак (Брэсцкі акадэмічны тэатр драмы)

Калі і дзе: 23 верасня, 17:00, Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі

 Набыць квіток 

Спектакль паказвае жыццёвы шлях чалавека ад нараджэння да смерці. Для пастаноўкі цягам дзесяцігоддзя адмыслова збіраліся матэрыялы, а сам спектакль рыхтаваўся цэлы год. У ім ты пачуеш больш за 40 народных песень і фрагменты старадаўніх замоў – так, як можна ўявіць іх гучанне.

 

 

«Крестовыйпоходдетей»

Менск

 

 

Рэжысёр: Юра Дзівакоў (Цэнтр візуальных і выканальніцкіх мастацтваў «АРТ Карпарэйшн»)

Калі і дзе: 23 верасня, 20:00, Ок16

 Набыць квіток 

Спектакль створаны на аснове рэальнай гісторыі пра крыжовы паход дзяцей у Сярэднявеччы. На сцэне гэта ператвараецца ў роздум над сталеннем чалавека, дзе першы самастойны выбар – рашэнне сысці ў невядомасць. Пастаноўка створана і ўпершыню паказана Дзіваковым у рамках свежанькага менскага праекта пра кіна- і тэатральную адукацыю – «ТОК».

 

 

 

 МІЖНАРОДНАЯ ПРАГРАМА 

 

«Даркнэс Пумба»

Паўднёвая Карэя

 

 

Рэжысёр ды харэограф: Кім Чжэ Док (Тэатр сучаснага танца «Модэрн Тэйбл»)

Калі і дзе: 30 верасня, 19:00, Палац культуры МАЗ

 Набыць квіток 

Танцавальны спектакль, у якім традыцыйны карэйскі музычны жанр пхансоры спалучаны з сучасным танцам, надрыўнымі блюзавымі матывамі і энергетыкай рок-музыкі. Сеульская трупа пакажа далёкую нам культуру праз смутак, адчай, радасць і веру.

 

 

«Просто киносъемка»

Фінляндыя

 

 

Рэжысёр: Крысціян Смэдс (Нацыянальны тэатр Фінляндыі)

Калі і дзе: 4 кастрычніка, 19:00, Палац культуры МАЗ

 Набыць квіток 

Лаўрэат найбуйнейшай тэатральнай прэміі – «Еўропа – тэатру» – Крысціян Смэдс стварыў пастаноўку-прызнанне ў любові да кінамастацтва і запрасіў для яе выканання вядучых акцёраў з Венгрыі і Эстоніі – Анамарыю Ланг і Юхана Ульфсака. Іх дуэт складзены з жарсці, гумару і вар’яцтва. Яны кажуць пра кіно, паказваюць сцэны з фільмаў і робяць гэта на фоне раскіданага папкорну.

 

 

«Czterdzieści (40)»

Польшча

 

 

Рэжысёр-харэограф: Джо Стромгрэн (Польскі тэатр танца)

Калі і дзе: 8 кастрычніка, 19.00, Цэнтральны Дом афіцэраў        

 Набыць квіток 

«Сорак» – харэаграфічны спектакль, пастаноўка найвядомейшага нарвежскага харэографа, рэжысёра і Члена гільдыі пісьменнікаў Нарвегіі Джо Стромгрэна. «Czterdzieści» адначасова распавядае пра лёс жанчыны, якая адзначае чацвёрты дзясятак, пра гісторыю цэлай краіны і пра Познаньскі тэатр танца.

 

 

«Жатва»

Польшча

 

 

Рэжысёр: Ігар Гашкоўскі (Польскі тэатр танца)

Калі і дзе: 9 кастрычніка, 19:00, Цэнтральны Дом афіцэраў        

 Набыць квіток 

Спектакль звяртаецца да традыцыйных рытуалаў, якія суправаджаюць працэс уборкі зерня, а таксама ўвесь працэс вырошчвання ўраджаю і цыкл чалавечага жыцця. І харэаграфія, і музыка раскажуць пра вечную сувязь збожжа і зямлі, адносіны паміж людзьмі, лідарам і грамадствам і, нарэшце, жыццём і смерцю.

 

 

«Арктыка»

Бельгія

 

 

Сцэнар і пастаноўка: Анн-Сесіль Вандалем

Калі і дзе: 11 кастрычніка, 19:00, Палац культуры МАЗ

 Набыць квіток 

Палітычны трылер «Арктыка» ад Das Fräulein Kompanie, Нацыянальнага тэатра Бельгіі і французскага Нацыянальнага тэатра L’Odéon – гэта спектакль, дзе мова кіно выкарыстоўваецца для стварэння эфекту падарожжа ў 2025 год. Шасцёра пасажыраў круізнага лайнера аказваюцца ўцягнутымі ў палітычную змову, і ўсё, што ім застаецца, – паспрабаваць разблытаць яе і выбрацца з ледзяной пасткі.

 

 

«Сайгон»

Францыя, В’етнам

 

 

Рэжысёрка: Караліна Гуіала Нгуэн

Калі і дзе: 15 кастрычніка, 19:00, Палац культуры МАЗ

 Набыць квіток 

Створаны ў капрадукцыі французскага Нацыянальнага тэатра ў Страсбургу, Нацыянальнага тэатра L’Odéon, Авіньёнскага фестывалю і В'етнама, «Сайгон» раскажа гісторыі «замежных в'етнамцаў», якія пачалі новае жыццё ў Францыі, але там усё аказалася куды больш празаічным, чым яны марылі. Дзеянне спектакля разгортваецца ў рэстаранчыку, ад якога так і вее настальгіяй: нягледзячы на тое, што ён размешчаны ў сучаснай Францыі, яго атмасфера блізкая да той, якая панавала ў рэстаранах Сайгона ў 50-х гг. XX стагоддзя.

 

Зразумела, на спектаклях «TEART. Разгерметизация» не скончыцца: у праграме яшчэ вечарына закрыцця, выстава, а таксама – лекцыі, сустрэчы і майстар-класы ў рамках «Школы TEART». Падрабязнасці глядзі на сайце.