Лічба дня: 31,8% – на столькі за год вырасла аўдыторыя сацсетак у Беларусі

Інавацыйны digital-хаб Wunder Digital падзяліўся вынікамі даследавання лічбавага рынка Беларусі ў 2024 годзе. Сярод іншага з’явіліся свежыя лічбы, датычныя інтэрнэт-аўдыторыі і яе вэб-звычак.

Колькасць інтэрнэт-карыстальнікаў і карыстальніц сягнула за 8 мільёнаў: сёння інтэрнэтам у Беларусі карыстаецца 89% насельніцтва, 8,48 млн людзей. А колькасць мабільных падлучэнняў нават перавышае колькасць жыхароў і жыхарак краіны: 11,42 млн.

 

 

Колькасць карыстальнікаў і карыстальніц сацыяльных сетак вырасла да 5,63 млн. У параўнанні з 2023 годам лічба ўзрасла на 31,8%. Пры гэтым найбольш папулярнымі сеткамі застаюцца TikTok і Instagram, але іх аўдыторыя ў 5,3 і 3,9 млн значна перакрыжоўваецца.

 

 

Узроставы партрэт аўдыторыі сацыяльных сетак вымалёўваецца даволі выразна: пакуль людзі 18–34 гадоў завісаюць у TikTok, Instagram і ВКонтакте, людзі 45+ бавяць час у «Одноклассниках» або Facebook. Карыстальнікі і карыстальніцы 35–44 гадоў сядзяць паўсюль.

 

 

Пра тавары і паслугі людзі дазнаюцца часцей праз сацыяльныя сеткі і блогі (74%), навіновыя сайты (59%), месенджары (47%). Можна дапусціць, што і іншая інфармацыя больш спажываецца там.