WTBSK дасць першы сольнік у Варшаве

WTBSK дасць першы сольнік у Варшаве

Музычны дуэт Светы Бень і Сяргея Навіцкага выступіць з першым сольным канцэртам 1 лістапада ў варшаўскай клубакавярні Chmury.

Пад шыльдай WTBSK музыкі ствараюць электронную музыку з глыбокімі тэкставымі выказваннямі. Жанрава гэта можна акрэсліць як сумесь трып-хопу і псіхадэлікі. Праект нарадзіўся ў Віцебску ў дзень горада. «Мы вырашылі разам сыграць усяго адну песню, – распавядала Света. – А праз некалькі месяцаў мы сустрэліся ўжо ў Берліне і працягнулі гэты эксперымент. Я сабрала ўсе свае тэксты, якія патрабавалі зусім іншага музычнага рашэння, і Сяргей гэтае рашэнне прапанаваў». Пра стварэнне невясёлай музыкі ў доміку ля могілак з куніцай на даху чытай па спасылцы

На лічбавых платформах пакуль выходзіў толькі сінгл «Тут нікому не месца». Некаторыя кампазіцыі музыканты прэзентавалі ў розных зборных лайвах.

 

 

Дзе: Chmury (ulica 11 Listopada 22)

Калі: 1 лістапада, 20:00

Квіткі: 70 злотых (€ 16)  

  Івэнт у Facebook

 

Ад «Музыкальнай газеты» да радыёкропкі: хто распавядаў пра электронную музыку ў 90-я?

Ад «Музыкальнай газеты» да радыёкропкі: хто распавядаў пра электронную музыку ў 90-я?

Тэматычныя медыя і першыя лэйблы.

Галоўныя героі беларускай электроннай сцэны 1990-х – хто яны?

Галоўныя героі беларускай электроннай сцэны 1990-х – хто яны?

Імёны, праекты, альбомы.

«Невозможно воспринимать эту жизнь на серьезных щах»: разговор с фронтменом «Снов Синей Собаки»

«Невозможно воспринимать эту жизнь на серьезных щах»: разговор с фронтменом «Снов Синей Собаки»

О кринжовых концертах, поисках своего «Вудстока» и иронии как броне перед критикой.

«Усім сарвала дах»: як выглядалі рэйвы 90-х?

«Усім сарвала дах»: як выглядалі рэйвы 90-х?

Танцы ў школах, ДК, гламурных клубах і ў сценах Белтэлерадыёкампаніі.

Як выглядаў першы беларускі рэйв?

Як выглядаў першы беларускі рэйв?

«Поўная вакханалія», паводле «Знамя юности».

Адкуль пайшла беларуская электроніка?

Адкуль пайшла беларуская электроніка?

Фестываль біг-біту, першыя сінтэзатары і электроншчына ў кіно.

Фотарэпорт: у Менску перазапусціўся «Рэактар»

Фотарэпорт: у Менску перазапусціўся «Рэактар»

Камбэк праз 13 гадоў.

Героі часу – 10 артыстаў новай беларускай сцэны

Героі часу – 10 артыстаў новай беларускай сцэны

Каго паслухаць, каб захапіцца сённяшняй беларускай музыкай.

Прэм’ера кліпа: Applepicker танчыць у Асмалоўцы і пад «кукурузінамі»

Прэм’ера кліпа: Applepicker танчыць у Асмалоўцы і пад «кукурузінамі»

Гісторыя пра бесклапотнага лайдака ў душэўных менскіх лакацыях.