Скарга дня: на правайдараў сувязі
- 10.08.2020
- 3887
Калі не жадаеш проста змаўчаць наконт таго, што ў цябе амаль тры дні не было нармалёвага інтэрнэту, пішы скаргі і заявы правайдарам.
Праваабаронцы з Human Constanta падрыхтавалі ўзоры зваротаў, з дапамогай якіх ты можаш запатрабаваць, каб табе распавялі, што за тэхнічныя непаладкі ў сетцы здарыліся, а таксама зрабілі пераразлік балансу (прычым не толькі за тры дні).
Яшчэ варта папрасіць, каб людзі, адказныя за парушэнне працаздольнасці сеткі Інтэрнэт; былі прыцягнутыя да карпаратыўнай адказнасці, а ў выпадку, калі супрацоўнікі правайдара сваімі дзеяннямі парушылі заканадаўства Беларусі, на іх завялі адпаведную судовую справу.