Мультфільм «Душа» цяпер можна паглядзець на беларускай мове
- Рубрыка: УЛОЎ
- 07.05.2021
- 16948
На відэасэрвісе VOKA выйшаў мульцік «Душа» ў беларускамоўнай агучцы.
«Душа» – гэта свежы мульт стваральніка «Уверх» і «Галаваломкі» Піта Доктара, зроблены ў калабе Pixar і Disney. Гісторыя джазавага піяніста Джо Гарднера, які пасля няшчаснага выпадку спрабуе вярнуцца ў сваё цела і здзейсніць мару граць на вялікай сцэне, вучыць carpe diem, радавацца дробязям і не вымотваць сябе ў пагоні за міфічным поспехам. «Душа» атрымаў «Оскара» як лепшы анімацыйны фільм, а таксама быў адзначаны за саўндтрэк.
Над беларускім дубляжом працавала кампанія «Кінаконг». Героі «Душы» загаварылі галасамі Яўгена Перліна, Святланы Цімохінай, Наталлі Кот-Кузьмы, Юліі Шпілеўскай ды іншых. Акцёраў для агучвання галоўных роляў сцвярджала студыя Disney.
Прагляд мульта платны: 6,9 рублёў за пракат на 48 гадзін або 9,9 рублёў за тое, каб глядзець, колькі заўгодна разоў і калі заўгодна.