17 верасня ў прасторы «ЦЭХ» адбылася менская прэзентацыя другой часткі кнігі «Рома едзе» – фінальнага тома экзістэнцыйнага падарожжа маладога беларуса Рамана Свечнікава вакол свету.

Падчас уступнай прамовы аўтар кнігі Раман Свечнікаў некалькі разоў паўтарыў, што сённяшняй сустрэчай асабіста для сябе ставіць кропку ў гэтай гісторыі – наперадзе новыя праекты і новыя выпрабаванні. Аднак для чытачоў па ўсім свеце гісторыя «Рома едзе», здаецца, яшчэ толькі пачынаецца. Заключана дамова на рускі пераклад кнігі ў маскоўскім выдавецтве Corpus, пад вокладкай якога выходзяць кнігі Джонатана Франзэна, Мішэля Уэльбека, Уладзіміра Сарокіна ды іншых аўтараў. Плануюцца і новыя пераклады.
Зараз Раман Свечнікаў і яго нязменны рэдактар Барыс Нікалайчык працуюць над мантажом фільма, знятага па матывах іх сумеснага падарожжа на роварах з маторамі вакол роднай Беларусі. Сачыць за навінамі гэтага праекта ты можаш у інстаграме. Ці падпісацца на сацсеткі 34mag – у Facebook, Twitter, VK і Instagram.
Папяровую версію абедзвюх частак «Рома едзе», а таксама іншыя кнігі серыі «Бібліятэка 34mag» можна набыць у менскай кнігарні «ЛогвінаЎ» (пр-т Незалежнасці, 37а).

































Шмот ад мясцовых дызайнераў, фуд-тракі і жывая музыка на скейт-парку – усё як мае быць.
Пасля пераезду паўгода таму ў Менску нарэшце пераадкрылася галерэя сучаснага мастацтва «Ў». 34mag зазірнуў на вернісаж.
Солдаут был объявлен за два месяца до концерта. Мы поняли почему.
12 пытанняў, каб праверыць, ці можаш ты стаць героем/гераіняй аўтафікшану.