У Менску iдзe Беларуска-яўрэйскi фестываль
- Рубрыка: УЛОЎ
- 06.10.2020
- 5705
Увесь тыдзень у Менску будуць распавядаць пра сувязь культур двух народаў.
З 5 па 11 кастрычніка ў Менску праходзіць першы Беларуска-яўрэйскi фестываль, прысвечаны яўрэйскай культуры і яе гісторыі.
Арганізатары – Цэнтр беларуска-яўрэйскай культурнай спадчыны, які падтрымалі Інстытут Гётэ і МЗС Германіі па праграме «Усходняга партнёрства».
Асноўная частка праграмы пройдзе анлайн, але ў будучыні плануюць перавесці івэнт і ў афлайн-фармат.
Уваход на фестываль свабодны, падрабязная інфармацыя аб праграме і спасылкі на кожнае мерапрыемства даступныя вось тут.
Праграма такая:
– Прэм'ера музычнага падкасту, прысвечанага ўзаемаўплыву яўрэйскiх і беларускіх мелодый.
– Прэм'ера аўдыягіда па яўрэйскім Менску.
– Лекцыя пра яўрэйскiя прозвішчы, характэрныя для Беларусі.
– Афлайн-паказ дакументальнага фільма BBC пра яўрэйскiх мігрантаў з Усходняй Еўропы ад брытанскага рэжысёра з беларуска-яўрэйскімі каранямі.
– Кулінарны майстар-клас са стравамі беларуска-яўрэйскай кухні ў фармаце «Rebox».
– Q&A-марафон, дзе эксперты адкажуць на вострыя пытанні пра беларускіх яўрэяў.
– Прэм'ера спектакля паводле п'есы Вольгі Прусак. Першая ў Беларусі тэатральная пастаноўка пра беларуска-яўрэйскага паэта Мойшэ Кульбака ад беларуска-брытанскага тэатра HUNCHtheatre. Дызайн афішы распрацаваў Уладзімір Цэслер.