У Менску пройдзе выстава «Моваланд» ад каманды Slavs and Tatars

  • Рубрыка: УЛОЎ
  • 06.02.2019
  • 7490

Усё, што табе хацелася ведаць пра моўную спадчыну Беларусі.

 

Slavs and Tatars («Славяне і татары») – арт-група з Берліна, заснаваная ў 2006 годзе, якая зазвычай працуе з рытуаламі, мовамі і айдэнтыкай рэгіёнаў «паміж былой Берлінскай сцяной і Вялікай сцяной Кітая». «Моваланд» – іх першы прыезд у Беларусь. У стварэнні работ таксама прымалі ўдзел і мастакі з Беларусі, які наведалі рэзідэнцыю Slavs and Tatars у Берліне летась пры падтрымцы інстытута Гётэ.

Выстава «Моваланд» будзе ўключаць у сябе працы з некалькіх творчых цыклаў аб'яднання «Славяне і татары» і зверне ўвагу на пытанне моўнай палітыкі, «важную тэму для Беларусі»: «Беларуская мова рабілася і каталізатарам пераменаў, і ахвярай вялікіх палітычных перамен у XX стагоддзі. Але людзі нашмат менш ведаюць пра шматмоўную спадчыну старэйшых пакаленняў краіны. Уключаючы польскую мову, іўрыт і версію беларускай з пісьмом арабскай вяззю».

Усё, што будзе прадстаўлена на выставе, – вынік навуковага аналізу, даследчых паездак і ведаў, якія перадаюцца з пакалення ў пакаленне. Там з'явіцца, напрыклад, інсталяцыя Lecturer («Лектар»), якая стваралася на аснове старажытных тэкстаў навучання будучых правіцеляў, але ў той жа час нагадвае і пра метад перакладу серыялаў у познім сацыялізме – вайсоверы. Накладанне некалькіх моў адна на адну ўскладняе працэс праслухоўвання, але падымае пытанне мульцілінгвальнай і моўнай аўтэнтычнасці.

Выстава будзе праходзіць з 22 лютага па 21 красавіка ў галерэі сучаснага мастацтва «Ў» штодня з 12:00 да 20:00.

 

 

А папярэднічае выставе лекцыя-перфоманс «Пакутлівая транслітэрацыя», якую будзе весці адзін з удзельнікаў Slavs and Tatars  Паям Шарыфі. Яе апісанне гучыць так: «Як улада выяўляе свае амбіцыі ў моўным полі і як літары і гукі ў прамым сэнсе слова кіруюць нашай мовай».

Лекцыя пройдзе 20 лютага ў 19:00 у галерэі Tut.by (вул. Дзяржынскага, 57, 9 паверх). Абавязковая анлайн-рэгістрацыя (вось тут).

 

Хто такiя «Славяне и татары»