Прыходзь на форум пластычных тэатраў «ПлаSтформа-2019»
- Рубрыка: УЛОЎ
- 08.02.2019
- 6928
У Менску пройдзе ўжо сёмы адкрыты форум, прысвечаны эксперыментальнаму тэатральнаму мастацтву.
Даведка: Пластычны тэатр – від эксперыментальнага мастацтва, дзе галоўным інструментам тэатральнай пастаноўкі становіцца не голас, а рухі актораў і акторак.
З 13 па 17 лютага пройдзе VII Адкрыты форум эксперыментальных пластычных тэатраў Беларусі «ПлаSтформа-2019». У праграме – фізічны тэатр, харэаграфічныя і пластычныя спектаклі, сучасная пантаміма і буто – авангардны танец з Японіі сярэдзіны XX стагоддзя. А таксама майстар-класы, лекцыі-перформансы і круглы стол аб праблемах нетворкінгу ў творчым асяроддзі.
Акрамя артыстаў з Беларусі, на форуме будуць прадстаўлены Чэхія, Ізраіль, Кітай, Аўстрыя, Польшча і Расія.
«ПлаSтформа» будзе праходзіць адразу на некалькіх пляцоўках: Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі, Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў, музей Заіра Азгура і прастора «Ок16».
Квіткі – на Bycard.by і Bezkassira.by.
Івэнты форуму будуць праходзіць штодня з 13 па 17 лютага. Усе дэталі – на падрабязным раскладзе ніжэй.
«ПлаSтформа» ў сацсетках: