Падкаст дня: «Як працуе заходняя журналістыка?»

  • 25.03.2020
  • Аўтар: 34mag
  • 3541

Прэс-клуб Беларусь запусціў падкаст для медыйшчыкаў(-ыц). У першым выпуску аўтарка The Wall Street Journal і The Financial Times Каця Гарчынская апісвае, як працуюць журналісты на Захадзе.

 

Каця распавядае пра тое, што такое прадуктыўнасць па-заходняму; як працаваць з ананімнымі крыніцамі і якасна фактчэкіць; дзе браць ідэі для артыкулаў і як рабіць файныя тэксты.

 

 

У Прэс-клубе абяцаюць, што падкаст будзе рэгулярным: новы выпуск – кожны панядзелак.

Калі ты любіш падкасты, але тых, што ведаеш, табе замала, прыгледзься да нашай падборкі беларускіх падкастаў пра ўсё на свеце.

Калі ты сумуеш па мерапрыемствах Прэс-клуба, то пераходзь на іх анлайны: ужо заўтра спецкоры Рускай службы Бі-бі-сі Святлана Рэйтэр і Андрэй Сошнікаў раскажуць пра першае раскрытае забойства, замоўленае ў даркнэце, і пра асаблівасці журналісцкага расследавання, якое доўжылася год.