Мы лічым, што беларускае ныццё даўно павінна быць уключана ў Сусветную спадчыну ЮНЕСКА (раздзел нематэрыльяных каштоўнасцяў). Гэта тое, што робіць нас мацнейшымі і дапамагае пакрысе рухацца далей. Ніжэй мы сабралі нагоды для ныцця, якія дапамогуць нам пратрымацца ў 2018-м. Дадавай у каментах свае!

1 Надвор'е – лайно.
2 Б*я, біткоіны своечасова не купілі.
3 Калі ўжо H&M у Беларусі адкрыюць?
4 Х*лі эмігранты вучаць нас жыць?!
Альтэрнатыўны варыянт: Х*лі вы засталіся ў Беларусі і нічога не робіце?!
5 Калі прыйдуць лаўкосты?

6 Задзяўблі турысты! Вярніце візы!
7 Зыба ўжо не тая!
8 Час вельмі хутка ідзе!
9 Сучаснае мастацтва ні храна не зразумелае!
10 Задзяўбала хюге!
11 Надта вялікі выбар піва. Цяжка.



12 Далёка ездзіць па вустрыцы.
13 У Менску добра, а дома лепей.
14 Скончылася паліца для бонсцікаў.
15 Акрамя зуброў і буслоў, у нас быццам і жывёл тут няма!
16 Усё дорага!

17 Ніводны нармальны гурт да нас не прыязджае.
18 БАТЭ зноў чэмпіён, колькі можна!
19 Лядовых арэн набудавалі, а зборная ўсё роўна ў дупе.
20 Хопіць ужо гэтых фемінітываў!
21 34mag раней лепшы быў.
Прынеслі табе бесклапотны беларускамоўны альбом, каб палепшыць гэтую восень.
Краўд-праект «Ціхі Корпус», каб не перашкаджаць суседзям спаць!
Што адчувае чалавек, калі памірае хтосьці з блізкіх? Чатыры сталёва-крохкія гісторыі.
Кароткая гісторыя саўнд-сістэм: ад ямайскіх піянераў да беларускай Dub Rovah Soundsystem.
Пра новы альбом, дзень сурка і неабходнасць самаіроніі.
«Як цяжка падарожнічаць, калі не дакляруе радасці мне гэта».
Як не весціся на маркеталагічныя хітрыкі?
+1 у культурную праграму на сакавік.
Ад штучнага інтэлекту да вінаробства.
КАМЕНТАРЫ (9)
Зрабіце гэта карцінкамі, як з бабуляй было, каб на застаўку можна было паставіць)))
Якія менавіта?)
Усе)
Чаму ў тыдні адна субота і нядзеля.
Вяршыня ныццёвага майстэрства - ныць аб тым, што ўсе навокал ныюць.
Міхалок ужо ня той
Михалок ОПЯТЬ не тот ^___^
это конец 34маг
cм. п. 21