Перад першым сольным беларускім канцэртам «Вагоновожатых» разаграемся міксам, які музыкі падрыхтавалі спецыяльна для 34mag.

Праект «Вагоновожатые» быў створаны ў 2013 годзе фронтмэнам легендарных «грузавікоў» Антонам Слепаковым і гітарыстам «Lюк» Валянцінам Панютам. Пазней да хлопцаў далучыўся бубнач Стас Івашчанка з данецкага гурта DOK. Вострыя, злабадзённыя тэксты «вагонаважатых» накладаюцца на шчыльнае і агрэсіўнае гучанне. Самае тое, каб узбадзёрыцца пасля бясконцай самарэфлексіі. На рахунку бэнда поўнафарматнік Wasserwaage і некалькі іпішак, у тым ліку апошняя «Стартап Молодость», з прэзентацыяй якой гурт едзе на менскі выступ.
Мы папрасілі артыстаў падрыхтаваць музычны аперытыў перад канцэртам. Адгукнуўся Стас. «Мікс складаецца з favorites, якія я слухаю апошнім часам, – кажа бубнач. – Што тычыцца менскага канцэрта, асабіста я вельмі яго чакаю, бо заклікалі нас ужо даўно. Многія прыязджалі з Менска на нашыя выступы ў Кіеве, зараз нашая чарга. Да таго ж гэта будзе першая выязная прэзентацыя ЕР за межамі Украіны». Ну што ж, пакуль мы рыхтуемся да канцэрта, слухаем шчыльны, як жыццёвая праўда, мікстэйп.
Канцэрт адбудзецца ў гэтую суботу, 25 лютага, у нядаўна адкрытым культурным цэнтры «Корпус» (пр. Машэрава, 9). Падрабязную інфу шукай у сацсетках: у FB ці VK.
Таксама пачытай нашае летняе інтэрв’ю з салістам гурта Антонам Слепаковым пра нацыянальны ўздым ва Украіне, паспяховы мерч і зборную Замбіі па футболе.
Гутарка 34mag з лідарам украінскага гурта «Вагоновожатые» Антонам Слепаковым.
Кіраўнік Vilnius Relax Кірыл Атаманчык – пра стартавы капітал у 500 еўра, маркетынг уражанняў і непапсовыя дэстынацыі.
Актывістка пра рамантыку пазасталічнага жыцця, пра тое, як адкрыць сэканд-хэнд у правінцыі, знаходзіць час на дапамогу бяздомным жывёлам і чаму ў Лідзе ўсё толькі пачынаецца.
Даём адрасы ў Менску, Варшаве і Тбілісі.
Мемы і эмоцыі.
Гіпнотык-тэхна і эксперыментальны IDM.
І анансавалі выступы з новым альбомам.
Ноч паміж агнём, лесам і музыкай.