Навагодні jukebox

  • 30.12.2015
  • Аўтар: 34mag
  • 0

Мы завяршаем наш медыягод традыцыйным пасланнем на мове музыкі. Гэтым разам цябе чакаюць сем святочных падарункаў ад Maxim Shumilin, Borchi, KorneJ, Stereobeaver, Ursula 1000, Rita Maia і Gabaloid. Жадаем у наступным годзе больш слухаць сябе і нічога не баяцца. Паехалі!

 

 

Беларускі фатограф Максім Шумілін, удзельнік вінілавага сіндыката Delay Sound System і аматар лёгкай паэзіі ў наваколлі адчыняе дзверы нашага святочнага міжсабойчыка эксклюзіўным сэтам, знятым руплівай іголкай з кружэлак часоў яснага позірку ў светлую будучыню.

Хвалюючыя да мурашак савецкія рамансы, жартаўлівы джаз, балеро і ча-ча-ча, што запрашаюць да празрыстых танцаў, насычаны чыстай, глыбокай любоўю да сваіх блізкіх. З такім настроем лёгка рыхтавацца да надыходзячага рубікону, дадаваць апошнія штрыхі да святочнага аздаблення і з усмешкай на твары сустракаць гасцей.

 

Tracklist:

01. Вагиф Мустафа-заде – Подарок
02. Эльвира Трафова и Инструментальный ансамбль под руководством Д. Голощёкина – В тумане
03. Инструментальный ансамбль Эстонского Радио п-у Э.Лаансоо – Маленький этюд
04. Raiti, Santanocito, Tinnirello – La Cicala
05. Инструментальный ансамбль Н.Ис – Volare
06. Pepe Jaramillo Y Su Conjunto – Adios
07. Нина Пантелеева – Потому, что я тебя люблю
08. Тамара Таубэ – Видно, любит
09. Квинтет Армянского Радио – Серенада
10. Людмила Гурченко – Пойми
11. Квартет К.Новикова – Проходочка
12. Pepe Jaramillo Y Su Conjunto – Quizas, Quizas, Quizas
13. А.Махлянкин, Г.Рябкин. Вокальный квартет – Навязчивый мотив
14. Yma Sumac – Goomba Boomba
15. Септет Ю.Шахнова – Румба
16. Adolfo Pichardo Interpreta Exitos De Juan Almeida – No Me Olvides Amor
17. Вокальный квартет «Улыбка» – Lullaby of Birdland
18. Майя Кристалинская – А снег идёт
19. Квартет К.Новикова – На лыжах
20. Зоя Рождественская – На катке
21. Николай Никитский – Последний извозчик

 

 

 

Лёгкае карнавальнае адценне з тутэйшым святкаваннем дадае мексіканскі дыджэй і прадзюсар Пабла Борчы, адна з ключавых постацяў транслацінаамерыканскага блога Cassetteblog, удзельнік Red Bull Music Academy ў Парыжы сёлета. Ягоны мікс – гэта спалучэнне бразільскай навамоўнай rasterinha з традыцыйнай кумбіяй і жвавым мумбатонам. Быццам упрыгожваеш вітальню, а каленка так і просіцца ў такт. Дакладная нагода размяць косткі перад навагоднім марафонам.

 

Tracklist:

01. Radiola Serra Alta – Coco de Nosso Senhor
02. Dj Kin – Vai No Chao
03. ChicoCorrea e Totonho – Rosa da Matinha
04. Cumbiasound – Cumbia Brava
05. La Ruka – Suena Sabroso
06. Faauna – Weeda (Borchi Remix)
07. Borchi – Silva
08. Hifana – Nampooh
09. The Clerk ft. Milangeles – La Danza
10. Jazzanova – I Human (Jeremy Sole Remix)

 

 

 

Тут ужо час трохі накаціць. Няспешны водар духмяных страваў і ёлачнай парфумы паціху змяняецца пругкімі парамі хмельнай разбэшчанасці. Рэдзі, стэдзі, гоў! Час траціць рацыянальную свядомасць і пераходзіць на рэйкі пачуццёвага ўспрымання.

Транзітам у Нарнію займаецца прамоўца беларускага трапічнага руху, гукарэжысёр трэвэл-прыгодаў KorneJ. Рэгі, дэнсхол, афра – усё пачынае мільгацець, фарбы залазяць адна на другую. Але гэта пакуль не замінае табе перамагаць за Кітану ў Mortal Kombat і адначасова сачыць за аргументацыяй тэорыі скрыўлення прасторы.

 

<Tracklist:

01. Shy FX – Soon Come (feat. Liam Bailey)
02. Collinjah & Modi Bardo – Ganja Ting
03. Congo Natty feat. Rebel MC Sista Mary – Nu Beginingz
04. Balkan Riddims – United feat. Jahricio (Blend Mishkin Remix)
05. Yaw Faso – Memories (Machinedrum Remix)
06. SK Simeon – Unnu Better Run
07. Maiador
08. Toto La Momposina – Curura (Andrés Digital Remix)
09. Bosq – Cumbia En Bahia
10. Pat Thomas & Kwashibu Area Band – Odoo Be Ba
11. Dead Stare – To Be Free
12. Africaine 808 – Lagos, New York
13. Luke Vibert – Officer's Club
14. Madd Again! – Duggu
15. Sabo & Zeb – Jump
16. Tim Love Lee – …Harder (US Mix)
17. Dexter Story – Eastern Prayer (feat. Nia Andrews)

 

 

 

За стырном наш «пахмельны рэзідэнт», беларуска-літоўскі дыджэй і прадзюсар, лекавы майстар Stereobeaver. Пад ягоныя афрабітавыя чары ўжо няма часу падхапіць мандарынку са стала. Шмат перкусіі, горнаў і рытмічных перабівак робяць неверагоднае – у танцы перастаеш заўважаць свае ногі. Ды і навошта, калі нават сэрца пачынае шукаць bpm наступнага трэка, а напрыканцы ўвогуле робіць тачдаўн ад падлогі да столі.

 

Tracklist:

01. C.K. Mann & His Carousel 7 – Asafo Beesuon (Daniel Haaksman Edit)
02. Piri Piri – Rikki Ililonga - Sansa Kuwa (Deela Edit)
03. Black Motion – Banane Mavoko ( DJashl3y afro mix)
04. Zebra Katz – Ima Read feat. Njena Reddd Foxxx (Moroka Remix)
05. Weird Together – Lara's Theme (VIP Muta)
06. Moroka – Running From The Law (Nomcala)
07. Mageeka – I Love
08. Arma – Ruff
09. A55 Conducta – Orangina
10. Dj MaBoOku – Future
11. Dj  MaBoOku &  LiloCox – Mafia
12. Bassboy Vs Beyonce – Single Ladies
13. Dj Booman – James Revenge
14. Alfa Paare – Nigerian Groove
15. N"n'G – I Keep (Cellardore Remix)
16. Rat – Put Out That Fire
17. Greymatter – Eu Fumo ft. Deize Tigrona (Warrior One Remix)
18. The Real Heat – Make Me Cum (Boyfriend Remix)
19. Drake – Hotline Bling (Svani Remix)
20. DJ N.K. – Viber Kuduro Songs
21. Symbiz (ft. Zhi MC) – Bassline Soldiers
22. Branchez – Cuenta (Stereobeaver Cut)
23. Ciara – 1,2 step (Imaabs Bootleg Remix)
24. Weird Together – The 'Ava
25. Drake – Jumpman (Uproot Andy Dembow Remix)
26. Axel Thesleff – Bad Karma

 

 

 

Алекс Гімена aka Ursula 1000 – культавы бруклінскі музыкант часоў інструментальнай сэмпладэліі і брэйкбіту з фанкавым вайбам мяжы нулявых. За плячыма мае шэсць альбомаў, апошні – Voyeur – выйшаў гэтым летам. Насамрэч мы вельмі здзівіліся, калі ён хутка і з лёгкасцю пагадзіўся падрыхтаваць для нас мікс.

Сваёй музычнай падборкай Алекс адразу бярэ за майткі шчыльным, як нейтронная зорка, хаўсам і не адпускае да самага канца, раз-пораз пераходзячы на ламаны біт і дыска. Тым часам нашая віртуальная вечарына набывае мудрагелістыя формы. Трохі фантазіі – і лёгка можна ўявіць, як нейкі карузлік смокчацца з трансвестытам у кутку за елкай, медсястра ў касцюме Бэтмэна пражыць бананы ў духоўцы, а на балконе хіхікае Георгій Дабро.

 

Tracklist:

01. Platinum Doug – Californian Knight   
02. Alex Metric – Got Me Up (feat. The Knocks)
03. Mat. Joe – Make A Living
04. Boston Bun – Paris Groove
05. Yolanda Be Cool & Worthy – Pump The Rump
06. Ursula 1000 feat. Mocean Worker and QDUP – Dancing Underground (Quentin Quatro Remix)
07. Ursula 1000 – Tropical Intention (Pontchartrain Remix)
08. Cajmere – PercolatorR (Zombie Disco Squad Remix)
09. Marten Hørger – Time for Some Action
10. Ruben Mandolini – Also! (The Junkies Remix)
11. Late Nite Tuff Guy – I Get Deeper (Cassian Rework)
12. Pontchtrain – No Romance
13. Ursula 1000 feat Lady Bunny – Blast Off! (Eli Escobar Dub)

 

 

 

Яшчэ адзін эксклюзіўны музычны выбух падрыхтавала для нас лонданская дыджэйка з партугальскімі каранямі Рыта Мая. Рыта вядзе штотыднёвыя радыёвыпускі Sine Of The Times на лонданскім Resonance FM, праз якія прасоўвае афрапартугальскае гучанне з роднага Лісабону і распавядае пра культуру саўндсістэм у цэлым. Адзначылася на легендарным ніндзяцюнаўскім Solid Steel Radio Show, у часопісе FACT Magazine, грала ў Boiler Room.

Для нас Рыта падрыхтавала падборку лепшага за 2015-ты са сваёй дыджэй-скрыні. Атрымаўся энергічны кудура-тропікал сэт, які разрадзіць атмасферу нават фамільнага склепа Радзівілаў. Хто застаўся жывы, той не спыніцца ні перад чым!

 

Tracklist:

01. CDM - Viemos Do Congo (Principe)
02. Dotorado - African Scream 2 (Enchufada)
03. Bison Squareffekt - Neon Lights (Rimas & Batidas)
04. Teleseen - Outlines (Feel Up Records)
05. Batida - Pobre Rico (Satelite Remix) - (Soundway)
06. Andreya Triana - Heart in my Hands (Kloke Remix) (Brownswood)
07. Clap Clap - Camo (Black Acre)
08. Firmeza - Somos Mel o Doce (Principe)
09. BPB - Puta De Sestema (Unreleased)
10. Kaba Blon - MORIBA YASSA (DANIEL HAAKSMAN EDIT) (White)
11. DANIEL HAAKSMAN - Sabado (LV Remix) (Man Recordings)
12. DANIEL HAAKSMAN - Sabado (Man Recordings)
13. DJ Khalab & Baba Sissoko - Tata (Ibibio Sound Machine Remix) (Wonderwheel Recordings)
14. Niagara - Arruda (Principe)
15. Jill Scott - Golden (Freddy Da Stupid mix) (Unreleased)
16. Rocky Marsiano - Mano Gula (Rebeat)

 

 

 

Замыкае кола наш літоўскі сябар Дзіма Дзяржавін aka Gabaloid, які ўжо каторы год сустракае зорнае неба на «ціхаакеанскай Ібіцы» – тайскай выспе Пханган, дзе часцяком ладзіць тэк-хаўсавыя вечарыны, насычаныя трапічнай лёгкасцю і асалодай.

Сваім міксам Дзіма здымае напругу ўяўнага танцпляцу. Можна папіць гарбаты, пакурыць кальян, падзяліцца ўражаннямі аб пражытым. Світанак ужо блізка. Але тым, у каго вочы зіхацяць неонавым водбліскам і твар праменіцца ўсмешкай Чашырскага Ката, да яго яшчэ танцаваць і танцаваць.

 

Tracklist:

01. Michael Jackson – Billy Jean
02. Tania Vulcano & Tato – Anestesiste
03. John Acquaviva, Olivier Giacomotto – All Night, All Right
04. Claptone feat. Jaw – No Eyes (Kyodai Remix)
05. Intergalactic Faerie Funk – Save the Robots
06. Olivier Giacomotto & Los Paranos – Talker (Olivier Giacatamotto Remix)
07. Olivier Giacomotto – Postgalactic
08. Acid Pauli – Symbiotic (Christopher Schwarzwalder Remix)
09. Jeans Team – Waffenladen Platin (Andy Kohlmann Remix)
10. Darin Epsilon, Kastis Torrau, Arnas D – Triad
11. Jako Diaz – Clarity
12. David August – To All The Ladies
13. Nuko & Matanza – Rascal
14. Vanilla Ace - Your Body
15. Bob Moses – All I Want
16. Dizzy Womack – French Sin
17. Gabaloid – 15 Insomnia (with Faithless acapella)

 


КАМЕНТАРЫ (0)

КАМЕНТАВАЦЬ