Гільдыя герояў Магілёва
- 17.07.2018
- 5925
Каб зразумець, чым жыве Магілёў, недастаткова проста блукаць па вуліцах і даследаваць лакацыі нават самага карыснага гайда. Мы прапануем вывучыць таймлайн культурных падзей і пазнаёміцца з праектамі і ініцыятывамі, якія гуртуюць вакол сябе крэатыўных жыхароў і фармуюць грамадзянскую супольнасць. Карацей, аспрэчваем міф, што Магілёў – гэта магіла.

Культурная і адукацыйная прастора. Яе стваральнікі не толькі праводзяць мерапрыемствы, але і генеруюць значныя для Магілёва праекты.

Магутная супольнасць актывістаў. Практычна ўсе цікавыя ўмяшанні ў гарадское асяроддзе прыдуманыя або рэалізаваныя менавіта гэтымі рабятамі.

Выпускнікі гэтай школы зрабілі ў горадзе буккросінг, кінапаказы пад адкрытым небам, пабудавалі шпакоўні і пасадзілі новыя дрэвы.

Галоўны летні фестываль на беразе Дняпра. Бясплатны ўваход, музыка, фуд-корт, ёга, спартыўныя споты, тысячы гасцей.

Група валанцёраў, якая дапамагае бяздомным і кінутым жывёлам з ператрымкай і лячэннем.

Моладзевы тэатральны форум. Трупа робіць спектаклі ў драмтэатры і нават на вуліцы. Крытыкі ставяцца да яго вельмі прыхільна.

Ініцыятыўная група з вельмі яснай назвай. Улады хацелі проста вырубіць паркавую зону, але неабыякавыя грамадзяне выступілі супраць.

Аналагічная ініцыятыўная група, створаная для прыцягнення ўвагі да экалагічнай праблемы. Цяпер тут прыбіраюць тэрыторыю і садзяць новыя дрэвы.

Свежая кропка вулічнага буккросінгу не толькі з шафай, але яшчэ са сталом і крэслам.
Матэрыял падрыхтаваны ў партнёрстве з праектам #ЕСдляБеларусі. Еўрасаюз не нясе адказнасці за матэрыялы, падрыхтаваныя партнёрамі праекта.





