Сёння ў нетрах сталіцы стартуе Менскі ўрбаністычны форум. Цягам наступных двух тыдняў светлыя розумы ўрбаністыкі запрашаюць кожнага «прыслухацца да таго, што хвалюе Менск» і дапамагчы яму стаць лепш. Праграма вельмі насычаная, таму, каб не згубіцца ў яе хітраспляценнях, мы падрыхтавалі для цябе невялічкі гайд па лепшых падзеях сёлетняга сімпозіуму.

Лекцыя «Стратэгічнае планаванне ў постсацыялістычным горадзе»
Дзе і калі: 19 верасня, 19:00, прастора «ЦЭХ»
Магістарка гарадскіх даследванняў з Прагі Эва Эснерава распавядзе пра тое, як можна адначасова атрымліваць асалоду ад Лангбарда і ўкараняць новыя стратэгіі развіцця, а ў выніку – палепшыць сітуацыю з даступнасцю жылля, стварыць пешаходныя районы і ажывіць цэнтр горада.
Лекцыя «Сучасныя тэндэнцыі развіцця Масквы: грамадскія прасторы, рэдэвелапмент, "Вялікая Масква"»
Дзе і калі: 21 верасня, 19:00, прастора «ЦЭХ»
Ці становіцца табе балюча і сумна, калі ўвечары ты прагульваешся па Траецкім прадмесці і твой позірк упіраецца ў вялізную сцяну Чыжа, якая распасціраецца да нябёсаў? Ці запаўняе ўсe твае думкі тое самае слова – рэдэвелапмент? Калі так, прыходзь на лекыю Дзмітрыя Нарынскага і паслухай, як змагаюцца з той жа самай праблемай у Маскве.

Лекцыя «Субкультурныя валацугі зменьваюць свой горад: Holzmarkt і Eckwerk як прыклады эксперыментальнага гарадскога развіцця»
Дзе і калі: 22 верасня, 19:30, Музей-майстэрня З.І.Азгура
Бэнджамін Шэрбарт на прыкладзе выбітных берлінскіх праектаў Holzmarkt і Eckwerk адкажа на вострыя сацыяльныя, эканамічныя і экалагічныя пытанні нашага часу. У аснове праектаў ляжыць ідэя неабмежаванага абмену ў абмежаванай прасторы. Даведайся аб тым, якімі могуць стаць цэлыя гарады ў бліжайшай будучыні.
Лекцыя «Развагі аб урбаністычных трансфармацыях ва Украіне пасля 2014 года»
Дзе і калі: 23 верасня, 20:00, Музей-майстэрня З.І.Азгура
«Чэмпіянаты праходзяць – дасягненні застаюцца» – такія прапагандысцкія білборды запоўнілі ўсю Украіну пасля завяршэння Чэмпіянату Еўропы па футболе ў 2012 годзе. Прайшло некалькі гадоў, і ва Украіне адбыўся Майдан. Нехта скажа, што самы час развешваць такія ж самыя білборды. А лектар Іван Вярбіцкі не пагодзіцца і распавядзе пра тое, як змяніліся ўкраінскія гарады пасля палітычных пертурбацый.

Лекцыя «Узводзячы дах над кальцавой дарогай Антверпена: развiццё поглядаў на супольнае стварэнне горада»
Дзе і калі: 24 верасня, 19:00, Музей-майстэрня З.І.Азгура
Паглядзеў(-ла) абодва сезоны True Detective і зараз эстакады і кальцавыя – гэта твой фетыш? У такім выпадку ты проста мусіш наведаць лекцыю Сепэ дэ Блуста, прысвечаную супрацоўніцтву грамадства і ўрады ў будаўніцтве Антверпенскай кальцавой дарогі. Аўтар паведаміць пра сучасную фазу праекта і паразважае аб пытаннях мабільнасці, якасці жыцця і экалогіі горада.
Альтэрнатыўны двор у Серабранцы
Дзе і калі: 23, 24, 29 верасня, двор дома па адрасе вул. Малініна, 30
Калі твой двор – гэта рыпучыя арэлі, лаўкі з аблезлай фарбай і клумбы з пластыкавых бутэлек, наведай Серабранку і даведайся, як зладзіць месца, дзе будзе цікава і камфортна ўсім: ад бабулек да міленіялаў. 23 і 24 верасня ў двары адбудуцца майстэрні, а 29 верасня на адкрыцці альтэрнатыўнага двара выступіць гурт «Нагуаль».
Новостная редакторка 34travel Юля Миронова – про то, зачем ходить на встречу выпускников.
На «Першаку» выходзіць першы за восем гадоў поўнафарматнік «нагУаль». Цяпер – выключна на зразумелых мовах.
Інтэрв'ю са свабодным мастаком, які атрымлівае задавальненне ад таго, што робіць. Прынамсі, ён так кажа.
Агеньчык, што распаляе любоў да беларускай культуры.
Глядзі відэа добрага настрою.
Унутранае і знешняе падарожжа.
«Мог здарыцца фатальны факап».