У снежні 2014 года прэзідэнт прыняў дэкрэт, які павялічыў тэрмін прысуду за нарказлачынствы да 25 гадоў. Улічваючы, што заканадаўства не падзяляе наркотыкі на лёгкія і цяжкія, суды часта выносяць неапраўдана жорсткія прысуды літаральна за крошкі ў пакеціках, знойдзеных у дальніх кутках шуфляд. У наступным выпуску аўдыядок-рубрыкі «Іншыя гісторыі» мы пагутарылі з трыма матулямі, сыны якіх былі асуджаныя па артыкуле 328.
Саша Губская, стваральніца дакументалкі:
Думка зрабіць журналісцкі матэрыял на тэму стаўлення да наркотыкаў у Беларусі даўно лунала ў маёй галаве. Гэтая гісторыя – не пра тое, ці неабходны нам легалайз. Яна пра тое, што асуджаным за ўжыванне наркотыкаў не даецца другога шанцу, каб нанава расставіць жыццёвыя прыярытэты.
Гераінямі майго падкасту сталі тры жанчыны, сыны якіх апынуліся за кратамі праз ужыванне лёгкіх наркотыкаў. Зрэшты, у Беларусі няма размежавання на лёгкія і цяжкія наркотыкі, калі справа тычыцца прысудаў. Юнакі, затрыманыя за ўжыванне псіхаактыўных рэчываў, атрымалі жорсткія пакаранні – ад 5 да 11 гадоў абмежавання свабоды. Калонія, у якой да сённяшняга дня адбываюць прысуд усе тры хлопцы, называецца «Воўчыя норы». Гэтае месца вядомае як асаблівая турма для наркаасуджаных.
Я была здзіўлена тым, што знайшліся маці, гатовыя адкрыта распавесці, як праходзілі затрыманні і судовы працэс, ці лічаць яны справядлівымі прысуды для сваіх дзяцей і на якую будучыню для іх спадзяюцца. Яшчэ больш мяне ўразіла, што, перажыўшы шок, сотні, а нават тысячы беларускіх бацькоў аб’ядналіся ў грамадзянскую ініцыятыву «Матчын рух 328». Заснавальніцу руху Ларысу Жыгар вы можаце пачуць у пачатку падкасту. Пакуль дзяржава адмаўляе ініцыятыве ў рэгістрацыі і не дапускае да перамоваў адносна сітуацыі наркаасуджаных. Але блізкія, нязгодныя з прысудамі, непрапарцыянальна жорсткімі ў стасунку да злачынстваў, працягваюць падтрымліваць адно аднаго. Пакуючы кансервы, зубныя пасты і цёплыя шкарпэткі ў 30-кілаграмовую пасылку, што забірае ў іх, мабыць, часам апошнія зберажэнні, яны ўсё адно вераць у лепшае.
Дзякуй кампаніі Hindenburg Systems за прадастаўлены аўдыясофт.
Аўдыядакументальная гісторыя з першых вуснаў маладой дзяўчыны, якая перажыла анкалогію, але не страціла смак жыцця.
Філасофская аўдыяпрыпавесць пра ваўка, пра людзей, якія яго захоўваюць, і пра людзей, якія яго забіваюць.
«Выйдзі і зайдзі нармальна».
Каб зрабіць упрыгожанне на ялінку ці звязаць шопер.
І не забываем перадаваць веды новым пакаленням.
Росквіт размаітасці і крызісны заняпад.