Ісламскія краіны – гэта дзікі і часам вар’яцкі мікс традыцый, строгага рэгламенту рэлігіі і гамафобнага грамадства. Мы пагаварылі з трыма маладымі ЛГБТ-людзьмі з розных ісламскіх краін, каб даведацца, як жыць, калі часам не толькі грамадства, але і закон супраць тваёй сутнасці.
Касым
Туркменістан
У Крымінальным кодэксе Туркменістана ёсць артыкул аб мужаложастве. Тэрмін – 2 гады турмы. Па гэтым артыкуле часта саджаюць людзей, якія нават не былі геямі, але, напрыклад, перабеглі дарогу ўладам. Таму артыкул лёгка выкарыстоўваць як зброю ў вайне з іншадумствам. Цікава, што лесбіянак па гэтым законе не пераследуюць.
У нас існуе гей-прастытуцыя. Дарослыя мужчыны шукаюць у маленькіх гарадах хлопчыкаў, а потым вязуць іх у вялікія гарады, каб тыя гандлявалі сабой. Калі кагосьці падазраюць у мужаложстве, то звычайна ўсе імкнуцца здаць адзін аднаго, сказаць, што хтосьці яшчэ – гей. Але я сумняюся ў шчырасці гэтых словаў: следства часта практыкуе гвалт і катаванні. Калі кагосьці садзяць, то пачынаецца ціск і на сям’ю, і на блізкіх гея.
Наогул людзі кепска ставяцца да ЛГБТ-супольнасці. Гомасэксуальнасць у нашым грамадстве горшая за прастытуцыю ці крадзяжы. Да лесбіянак грамадства таксама ставіцца агрэсіўна, але не ў такой ступені. Гэта значыць, што калі, напрыклад, дзяўчына пацалуе дзяўчыну – гэта не выкліча рэзанансу. Калі зловяць дзяўчат у ложку разам – гэта таксама не выкліча падазрэнняў. Людзі нават не падумаюць, што яны могуць займацца сэксам.
У Туркменістане геі заўсёды заводзяць сем'і, хаваюцца. Бывае, што я лаўлю на сабе незразумелы позірк у натоўпе. Але калі я адказваю на яго, хлопец адразу ж адводзіць вочы. У нас усё настолькі закрыта, што я няшмат ведаю пра тое, як уладкаванае жыццё геяў у краіне. Я з’ехаў з Туркменістана амаль падлеткам. Пра мяне ніхто там не ведае. Не магу ўявіць сітуацыю, што раблю камін-аўт перад бацькамі.
Хаджа
Іран
Быць геем у Іране складана. У нас гэта не проста крымінальнае злачынства. Мужчыне за сэкс з мужчынам пагражае смяротнае пакаранне. Што тычыцца жанчын, то смерць ім пагражае, толькі калі іх зловяць падчас сэксу тры разы.
Я зразумеў, што я гей, калі вучыўся ў старэйшай школе. Ніхто, нават мая сям’я, пра гэта не ведае.
У вялікіх гарадах, прынамсі ў Тэгеране, сітуацыя лепшая. Геі з невялікіх гарадоў часам ездзяць у Тэгеран, каб адмыслова з кім-небудзь пазнаёміцца. Ёсць спецыяльныя паркі, дзе мы тусуемся. Часам справа можа нават дайсці да сэксу. Але мы імкнемся быць асцярожнымі, бо інакш паліцыя можа нас злавіць і гэта кепска скончыцца.
Для пошуку партнёраў я карыстаюся прыладай Hornet і спецыяльнымі чатамі ў Telegram. Так, у нас папулярны Telegram! [31 cнежня ў Іране заблакавалі Telegram. – 34mag] У Тэгеране знайсці кагосьці значна прасцей, бо там жыве больш людзей і яны больш актыўна карыстаюцца гэтымі прыладамі.
Пры гэтым транссэксуалы могуць мяняць пол. Часам так робяць геі, каб легальна спаць з мужчынамі.
Айгуль
Турцыя
Турцыя – свецкая дзяржава. У нас няма законаў шарыяту, што адрознівае нас ад іншых ісламскіх краін. Турцыя была флагманам талерантнасці да ЛГБТ сярод іншых ісламскіх краін. Гомасэксуальнасць ніколі не пераследавалася законам. А з 1988 года транссэксуалы могуць мяняць пол.
Аднак не ўсё так гладка. ЛГБТ+-людзі ўсё адно сутыкаюцца з харасментам і дыскрымінацыяй. Пачынаючы з 2015 года ўлады не дазваляюць праводзіць прайды, іх часта атакуе паліцыя. Мясцовыя ўлады не дазволілі зладзіць ЛГБТ+-кінапрагляды і фестывалі ў Анкары. З іншага боку, турэцкіх трансгендараў больш не стэрылізуюць прымусова, а гэта ўжо вялікі крок наперад.
Насельніцтва збольшага досыць кансерватыўнае з традыцыйнымі каштоўнасцямі. З іншага боку, на нашай эстрадзе і ў інтэрнэце ёсць шмат небінарных селебрыці: трансгендары, гомасэксуалы. Яны папулярныя, іх любяць, але тэма ЛГБТ+ – усё адно табу.
У нас ёсць гей-клубы і бары ў вялікіх гарадах. Маленькія гарады і вёскі звычайна зусім не талерантныя. Шчыра кажучы, чым больш «па-еўрапейску» ты выглядаеш, тым талерантней да цябе будуць ставіцца, бо людзі не могуць упіхнуць гэта ў турэцкія гендарныя стандарты.
Я ідэнтыфікую сябе як небінарную асобу, якую прываблівае феміннасць. Ва ўзросце 12 гадоў я зразумела, што ў мяне ёсць сэксуальная цяга да жанчын. Я зрабіла камін-аўт у 15 гадоў, і з таго часу амаль усе ўсё ведаюць. Я актывістка ў ЛГБТ+-арганізацыі. Зараз я жыву ў Брусэлі. Відавочна, што Бельгія значна больш ЛГБТ-фрэндлі. Тут я магу спакойна знаходзіцца побач са сваёй партнёркай і не баяцца нічога.
«Пры цяперашнім росце коштаў на кватэры ў Менску сабраць нерэальна нават з маім заробкам».
Лідзія Міхеева – пра тое, як рэагуе адукацыя на выклікі сучаснасці і чаму трэба навучыцца, каб у будучыні нас не замянілі робаты.
Разглядаем задумлівыя фота з цікавымі фактамі самага старога лесу Еўропы.
«Сапраўднае чалавечае будзе шанавацца нашмат больш».
Каб зрабіць упрыгожанне на ялінку ці звязаць шопер.
І не забываем перадаваць веды новым пакаленням.
Росквіт размаітасці і крызісны заняпад.