Што рабіць у «16 дзён супрацьдзеяння гендарнаму гвалту»?
- Рубрыка: УЛОЎ
- 26.11.2020
- 6328
25 лістапада стартавала міжнародная кампанія «16 дзён актыўных дзеянняў супраць гендарнага гвалту». Яна традыцыйна будзе доўжыцца да 10 снежня. Кожны(-ая) паспее зрабіць нешта для агульнага дабра – каб, спадзяемся, надалей рабіць гэта не толькі ў прызначаныя ААН даты.
Падтрымаць грашыма шэлтар для ахвяр хатняга гвалту.
Падпісацца на сацсеткі ініцыятывы «Маршыруй, дзетка!», якая выступае за прыняцце закона супрацьдзеяння хатняму гвалту.
Падзяліцца карткамі аб тым, што гвалт над жанчынамі адбываецца часцей, чым падаецца некаторым чыноўнікам.
Расшарыць відэамануалы аб тым, як абараняць асабістыя межы. Яшчэ больш карысных відэа можна знайсці на ютуб-канале Women's Safety.
Запісацца на базавыя заняткі па самаабароне і асертыўнасці для жанчын Wen-Do. Гэты час ты гарантавана патраціш на свой камфорт, карысць і любоў да сябе.
Выдаткаваць 15 хвілін на тое, каб прайсці адукацыйны модуль Amnesty International пра культуру згоды. (Дарэчы, на той жа платформе можна даведацца больш пра свабоду мірных сходаў.)
Спытаць сяброў-аматараў футбола, ці ведаюць яны, чаму італьянскія гульцы раз на год выходзяць на поле са слядамі памады на тварах. Замацаваць эфект можна сумесным праглядам беларускай дакументалкі «Гуляе як дзяўчынка» – ён не пра гвалт, але пра тое, з чаго гвалт пачынаецца, – пра дыскрымінацыю.
Распавесці пра «16 дзён актыўных дзеянняў супраць гендарнага гвалту» ўсім-усім-усім.