Кіно на вечар: фіналісты фестывалю мабільнага кіно VOKA Smartfilm
- Рубрыка: УЛОЎ
- 21.04.2020
- 6175
Міжнародны фестываль мабільнага кіно VOKA Smartfilm «Сезон (не)звычайных гісторый» абраў фіналістаў – на думку прафесійнага і народнага журы. Вось табе і планы на вечар: глядзець незвычайнае кіно!
У шорт-ліст фестывалю трапілі фільмы пра будучыню, свядомасць, 1986 год, школьныя экзамены, Галівуд, пабег ад людзей і шмат іншага. Ёсць нават суперактуальны ролік пра свет падчас эпідэміі каранавірусу і інтэрпрэтацыя казкі пра Калабка.
Гран-пры дастаўся беларускай працы «86» Мікалая Сімончыка і Эвеліны Бязсонавай. Прыз за першае месца атрымаў украінскі аўтар Валерый Грыша за яго «Green Home», за другое – беларус Юрый Сямашка, які прадставіў адразу два фільмы: «Нявольнік Жэсці» і «Ультракароткія гісторыі», за трэцяе – іракскі рэжысёр Джабраіл Абубакер за «Classico War in Iraq». Узнагароду ад народнага журы забраў беларускі фільм «Адзін дзень» Вадзіма Цяліцы. Усяго на фестываль даслалі 800 прац з 75 краін свету, у тым ліку з ЗША, Італіі, Францыі, Бразіліі, Бангладэш і Малаві.