Цяжка было не запоўніць тыднёвы дайджэст ад 34mag навінамі пра затрыманні. Мы крыху пашырылі вугал зроку і зірнулі ў медыябездань. Weather girl з сіндромам Даўна, Белгазпрамбанк in da Кастрычніцкая, трансгендары-эмігранты – што яшчэ прынёс нам мінулы тыдзень?
Здзелка тыдня:
Мы няслаба напружыліся, калі даведаліся, што будынак «ЦЭХа», «Хулігана» і прылеглага ангара выстаўлены на таргі. Уяўлялі ўжо, як там адкрыюць «Еўраопт» або пабудуюць бізнэс-цэнтр. Але на гэтым тыдні ўсё вырашылася: Белгазпрамбанк выкупіў ангар і памяшканне, дзе знаходзіцца Ultrabar, а «ЦЭХ» і «Хуліган» засталіся непарушнымі. Ведаючы, як многа канкрэтны банк робіць у галіне мастацтва і культуры, мы трохі супакоіліся.
Падарунак тыдня:
Кліп тыдня:
У мінулую нядзелю выйшаў новы кліп са Снуп Догам на трэк Lavender ад BadBadNotGood. Сюррэалістычнае відэа распавядае пра грамадства клоўнаў, якімі сталі сучасныя Штаты. Клоўн-паліцэйскі забівае звычайнага клоўна, гэта здымае яшчэ адзін клоўн і залівае на ClownTube. Па тэлевізары паказваюць, як Рональд Кламп хоча дэпартаваць усіх догзаў. У кульмінацыі паборнік справядлівых амерыканцаў СнупДогіДог страляе ў злоўленага прэзідэнта цацачным пісталецікам. Трамп паглядзеў кліп, і яму не спадабалася: «Вы можаце сабе ўявіць абурэнне, якое ўзнікла б у выпадку, калі б Snoop Dogg, які перажывае не лепшыя часы ў кар’еры, накіраваў пісталет і стрэліў у Абаму? Турэмны тэрмін!» Вельмі стылёвае і злабадзённае відэа!
Кліп тыдня:
Мы не маглі пакінуць па-за ўвагай Томі і таму зрабілі другі кліп тыдня! Да таго ж ён такі круты. Урбан, сэкс, трэш – усё, што мы любім.
Зацані дэвіянтнае экамастацтва, пакуль чакаеш свой фалафель.
Шмат прадаўцоў на барахолцы, майстар-класы па свінгу, музыка – ты ведаеш, куды трэба ісці ў нядзелю.
Каб зрабіць упрыгожанне на ялінку ці звязаць шопер.
І не забываем перадаваць веды новым пакаленням.
Росквіт размаітасці і крызісны заняпад.
Адсочвай маніфлоў, адкладай на мару, пампуй добрыя звычкі.
Пра дом, пра памяць, пра боль, у якім усе роўныя.