На невялікай спартовай пляцоўцы, схаванай на Уральскім завулку, чутная польская, літоўская гаворка, некалькі акцэнтаў рускай. Па калодзежы навакольных пяціпавярховікаў разносіцца баявая музыка. Людзі ў сур’ёзнай экіпіроўцы то круцяць у руках клюшкі, то наладжваюць свае ровары, то імкліва носяцца па полі. У Менску стартуе першы і адразу міжнародны чэмпіянат па велапола.
Гульню прыдумаў ірландскі раварыст Рычард Мэкрэдзі яшчэ ў 1891 г. Ідэя спорту простая: тое ж самае, што класічнае пола, толькі на байках. У 1908-ым спаборніцтва нават прэзентавалі на Алімпійскіх гульнях у Лондане – тады ў фінале каманда Ірландыі абыграла гульцоў з Германіі. Пасля вайны цікавасць да велапола трохі ўпала, але цяпер адбываецца яго адраджэнне. «Магчыма, гэта звязанае з модаю на fixed gear, – мяркуюць Віка і Аня. – Тут значна важнейшая любоў да ровара, чымся да хакею, да якога гульня чымсьці падобная. Ты сам ствараеш свой транспарт, сам яго забіваеш, сам потым лечыш. Гэтая гульня рэальна для фанатаў ровара, бо яго ўвесь час трэба чыніць. І лепш не выкарыстоўваць таго байку, на якім ты катаешся па горадзе».
Ужо гадоў пяць Аня і Жэня ведаюць пра велапола, амаль год таму пачалі граць і збіраць каманды ў сябе на раёне. Калі атрымліваецца згуляць тры на тры, гэта лічыцца поспехам. Магчыма, усё б і засталося на аматарскім узроўні, але летась увосень аднадумцы з Варонежу і Курску прапанавалі зарганізаваць турнір у Менску. Тады да справы падключылася Віка: звязалася з Менскім роварным таварыствам і з іхнаю дапамогай арандавала тэрыторыю аднаго з фізкультурна-аздараўленчых цэнтраў. «Мы не нейкая асобная арганізацыя, таму мы не маглі самастойна зняць гэтую пляцоўку», – тлумачыць бюракратычныя складанасці Віка.
Каб запрасіць гульцоў з розных краінаў, арганізатары стварылі англамоўную сустрэчу ў Facebook і рускамоўную – у VK. Адгукнуліся гульцы з Германіі, Латвіі, Літвы, Польшчы, Украіны, Расіі. Усім было цікава прыехаць у Менск, бо амаль ніхто тут не быў. Падалі заяўкі 18 камандаў, але прыехалі 13: у немцаў і латышоў узніклі праблемы з атрыманнем беларускіх візаў.
Турнір зарганізаваны цалкам бюджэтна, з дапамогаю сяброў і знаёмых: «Усе прызы пашылі ды змайстравалі нашыя прыяцелі, веган-кейтэры Monkey Food прыехалі гатаваць ежу, афішу малявала сяброўка. На постэры можна ўбачыць кучу спонсараў і падумаць, што ў гэтае мерапрыемства ўкладзена шмат грошай, але гэта не так. Няхай наш прыклад будзе натхненнем для ўсіх, хто чымсьці займаецца і баіцца нешта зарганізаваць. А нам бы хацелася зрабіць травеньскія турніры па велапола ў Менску традыцыйнымі».
Поўны спіс правілаў тут.
GIF-рэпорт з самай прасунутай тусоўкі мінулых выходных – фестывалю эксперыментальнага тэхна Unsound Dislocation X Mental Force.
Віталь Артыст і кампанія прадставілі новы альбом «Маяк» у Prime Hall.
І не забываем перадаваць веды новым пакаленням.
Адсочвай маніфлоў, адкладай на мару, пампуй добрыя звычкі.
Росквіт размаітасці і крызісны заняпад.
Гутарка пра прызы, фестывалі, магчымасці і мары.
Гутарка пра прызы, фестывалі, магчымасці і мары.