World Press Photo 2018: фотарэпорт з адкрыцця

Сёння ў культурным цэнтры «Корпус» адкрылася ўжо пятая экспазіцыя World Press Photo, i ў трэці раз яе прывозіць культурна-адукацыйны цэнтр «ЦЭХ». Мы завіталі на сакрэтнае адкрыццё і прынеслі табе фотарэпорт з фотавыставы.

 

Прастытуцыя, забруджванне прыроды, мітынгі, тэрарыстычныя атакі ў Лондане – некаторыя з тэм, якія закранулі фатографы сёлета. На месцы ты зможаш набыць каталог World Press Photo 2017 з лепшымі леташнімі працамі ў фотажурналістыцы. Кошт гэтай крутой кнігі – 70 рублёў.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 Экспазіцыя будзе адкрытая з 23 траўня па 12 чэрвеня 

Адрас: пр-т Машэрава, 9/8 (культурны цэнтр «Корпус»).

Час працы: з 12:00 па 21:00.

Кошт квітка: 5 рублёў, ільготны – 2,5. Для журналістаў уваход вольны.


Фота – Назі Джанесары