Ёсць верагоднасць, што ты нарэшце ачуняў(-ла) пасля вакацый у 2018-м і такі жадаеш стаць лепшай версіяй сябе. Калі адна з тваіх рэзалюцый за келіхам шампанскага ў навагоднюю ноч – стаць крышачку разумней, трымай чароўны пендзель ад 34mag: шэсць магчымасцяў падвучыцца ў Беларусі і бонусам – за мяжой. Праўда, дзейнічаць трэба хутка!
Школа крэатыўнага прадпрымальніцтва
British Council
Праграма Creative Enterprise – гэта чатырохдзённы навучальны трэнінг для прадпрымальнікаў, якія кіруюць бізнэсам ці стартапам у любой з культурных і крэатыўных індустрый, а таксама для творчых людзей, якія плануюць пачаць такі бізнэс.
Падавай заяўку, калі ў цябе ўжо ёсць ідэя для стартапа ці існуючы бізнэс у любым з сектараў крэатыўнага прадпрымальніцтва. Поўны спіс глядзі тут. Праграма бясплатная, аднак трэба заплаціць арганізацыйны ўнёсак 45 BYN.
Дэдлайн – 14 студзеня
Курс фатаграфіі для пачаткоўцаў
«ФШ1»
Калі ты прывык(-ла) здымаць у рэжыме auto і хочаш прасунуцца на іншы ўзровень, а ведаў не хапае, запісвайся на базавы курс па тэхніцы здымкі. Не абяцаем, што адразу станеш новым Карцье-Брэсонам, але асноўныя веды па кампазіцыі і працы са святлом атрымаеш.
Курс з шасці заняткаў абыдзецца ў 125 BYN. Займацца можна раніцай ці ўвечары. Выкладчыкі – Аляксандр Яшнікаў і Андрэй Дубінін.
Старт – 16 студзеня
«Культурны Тэхнікум» – гэта сустрэчы, якія арганізуюцца для спажывання аднаго культурнага прадукту ці твору мастацтва. Ты зможаш паспрабаваць розныя віды культурнага прадукта з тлумачэннямі і падказкамі пра тое, як рабіць гэта эфектыўна.
Навучальны год у «Культурным Тэхнікуме» пачнецца з лекцыі «Што такое Performance і Contemporary Dance Performance?». Сачы за падзеяй у FB.
Калі – 20 студзеня
Е-School: Школа медыяменеджменту
Калі ты марыш стаць медыяльвіцай ці медыяльвом, падавай заяўку на Школу медыяменеджменту. Тут цябе навучаць арганізоўваць працу медыя, кіраваць камандай і фінансамі, а таксама працаваць з бізнэс-канцэпцыяй медыяпраекта.
Запрашаюць медыяменеджараў – ад рэдактараў да кіраўнікоў медыяпраектаў НДА. Заняткі пачнуцца ў лютым і будуць складацца з чатырох сесій у Менску, Магілёве і Гродна. Навучанне бясплатнае.
Дэдлайн – 26 студзеня
Асновы Computer Science ў IT-Academy
Шлях у IT не такі цярністы, як табе падаецца. Калі ты вырашыў(-ла) змяніць жыццё і пайсці ў ІT, але не маеш адмысловай тэхнічнай падрыхтоўкі, падавайся на гэты курс.
Ён не зробіць з цябе праграміста(-ку) на мільён, аднак стане штуршком на шляху да прафесіі Developer. Дарэчы, курс бясплатны. Трэба толькі прайсці тэст па логіцы і англійскай мове.
Калі – студзень-люты
Адукацыйныя курсы ад «Беларускай асацыяцыі журналістаў»
Калі ты хочаш даведацца пра тое, як рабіць журналісцкія расследаванні і якія следчыя метады і інструменты працуюць, запісвайся на курс «Журналісцкае расследаванне: новыя трэнды і метады».
Яшчэ адзін круты курс ад БАЖа – пра працу з дадзенымі. Калі ты хочаш зрабіць першыя крокі ў журналістыцы дадзеных, рэгіструйся на адукацыйны курс «Асновы журналістыкі дадзеных».
Удзел у курсах бясплатны.
Дэдлайн – 28 студзеня
Бонус
Калі хочаш вырвацца павучыцца за межы Сінявокай, чэкай падборку адукацыйных магчымасцяў ад калег з 34travel.
А яшчэ наша ілюстратарка Даша Sheeborshee завяла telegram-канал «Не благодари.», дзе збірае спасылкі на стажыроўкі, гранты і стыпендыі. Падпісвайся і не дзякуй.
Беседуем о минском стритвире и сникер-культуре с Дмитрием Смирновым, владельцем магазина CLANS.
Ад вечарын інтэлігентных панкаў да Boiler Room і маштабнага фестывалю эксперыментальнай электронікі.
«Поўная вакханалія», паводле «Знамя юности».
«Сапраўднае чалавечае будзе шанавацца нашмат больш».
Каб зрабіць упрыгожанне на ялінку ці звязаць шопер.
І не забываем перадаваць веды новым пакаленням.
Росквіт размаітасці і крызісны заняпад.