Апантанасць – гэта мускусны пах, які нязменна выводзіць нас на герояў. Нашаму наступнаму андэрдогу Паўлу 22. Ён скончыў вучылішча і займаецца любімай справай – робіць мэблю. У Паўла ёсць дзве вялікія асалоды – дрэва і тэхна. А яшчэ лепей, калі яны разам.
Прынцып
– У мяне ёсць сваё месца ў метро. Я арыентуюся на плакаты, якія вісяць уздоўж платформы, каб адшукаць сваё месца ў цягніку. Калі маё месца занятае, але ёсць шмат вольных і я спазняюся на працу, то я ўсё роўна выходжу і чакаю наступнага цягніка, каб сесці на сваё месца. Так я катаюся ўжо 8 гадоў, таму беспамылкова вызначаю любую станцыю па асвятленні, бо я заўсёды сяджу спінай да вокнаў і слухаю тэхна.
Тэхна
– У мяне ёсць 15 улюбёных трэкаў, якія я слухаю дома і на працы. У гэтых трэках я цалкам упэўнены, і кожны раз яны граюць у мяне на паўторы – новага я нічога не слухаю.
Каханне
– Я думаю, што ніколі не кахаў. Пасля апошняй дзяўчыны я зрабіў выснову, што кожны раз – гэта моцная прыхільнасць. Але я ўсё роўна казаў, што кахаю, хаця адвязваўся вельмі лёгка.
Кумір
– Гэта Равік, галоўны герой з «Трыумфальнай аркі» Рэмарка. Я такі яго фанат, што перачытаў усе яго кнігі і нават набыў ілюстраванае выданне за 80 руб. Карацей, гэты герой – алкаш. Калі я чытаў кнігу ўпершыню, то заходзіў у любое кафэ і выпіваў там па чарцы гарэлкі. Пасля той кнігі я стаў нашмат больш піць. То-бок кнігу я дачытаў, а піць не перастаў.
Сям’я
– Я планую стварыць сваю сям’ю бліжэй да 30. Таму зараз я так і тусуюся, бо ведаю, што потым так пагуляць наўрад ці змагу. Хачу знайсці дзяўчыну, якая будзе маім рухавіком, будзе даваць мне штурхель пад зад, каб я рухаўся, бо так я стаю на месцы.
Сэнс жыцця
– Я бачу сэнс у тым, каб максімальна ўсяму навучыцца і перадаць гэта сваім дзецям. Гэта тычыцца не толькі вопыту, але і матэрыяльных каштоўнасцей.
Арганізатар сталічных рэйваў «Мечта» Паша Данкоў распавядае пра менскае тэхна 2016-га.
Любоў, свабода і самаадданасць – на тварах тусоўшчыкаў новай тэхна-вечарынкі ад арганізатараў «Мечты».
Адчуваеш стому ад урбаністычных прыгодаў ці проста захацелася чагосьці гэткага? Мы падабралі сем месцаў, дзе ты сустрэнеш прывідаў, вампіраў ды іншых містычных персанажаў.
Ад продажу першых вырабаў – да ўдзелу ў галоўных біенале.
Новыя выклікі ад ШІ-навінак і карысных платформ.
«Дыскатэка для самотнага сацыяпатычнага нарцыса з заніжаным эга».
КАМЕНТАРЫ (5)
Техно как модус современной технологической эстетики http://execute.by/post/161601
Что за место на превью?
slave to the rave
что я только что посмотрел?
пройобано