Кулінарыя з асаблівасцямі ад арт-кавярні Insider
- Рубрыка: РЭПОРТЫ
- 02.08.2018
- 5486
Нядаўна ў рамках праекта «Без выключэнняў! У працэсе» ў галерэі «Ў» прайшла вечарына, на якой людзі з інваліднасцю і ментальнымі асаблівасцямі прадставілі меню будучай сацыяльнай арт-кавярні Insider. Мы пацікавіліся рэцэптамі і выдатна патусілі з супрацоўнікамі і супрацоўніцамі кафэ новага фармату.
Арт-кавярня «Insider» – гэта магчымасць даць працу людзям з ментальнымі асаблівасцямі, а таксама дапамагчы жыхарам дамоў-інтэрнатаў аднавіць дзеяздольнасць. Праца можа быць рознай – ад кухараў(-к) да прыбіральшчыкаў(-чыц) і афіцыянтаў(-к).
Гэта праект Уляны Дражынай і Ксеніі Галубовіч, якая робіць інклюзіўны тэатр і дапамагае арганізоўваць лагер для дзяцей з асаблівасцямі. У планах – адкрыць сваё кафэ. А пакуль разглядаецца магчымасць даць працу рабятам пры нейкіх існуючых установах.
Паказваем цябе прыкладныя рэцэпты страў, з якімі рабяты кранальна дэбютавалі.
Вафлі
Зрабіць цеста з мукі, сметанковага масла, яек, малака і цукру.
Выпякаць у выглядзе сэрцайкаў.
Зрабіць крэм са сметанковага сыру, вяршкоў і цукровай пудры.
Пасыпаць дурніцамі (ягада такая) і вафельнымі крошкамі.
Ліманад лавандавы
Адварыць цытрынавую цэдру і цукар да стану сіропу.
Дадаць ваду і лімоны.
Зварыць усё разам.
Змяшаць з настоем лаванды.
Астудзіць.
Ліманад з грэйпфрутам
Адварыць цытрынавую цэдру і цукар да стану сіропу.
Дадаць ваду і лімоны.
Зварыць усё разам.
Дадаць мяту і долькі грэйпфрута.
Астудзіць.
Фота – Назі Джанесары