У гэтую пятніцу, 3 чэрвеня, адкрываем цёплыя незабыўныя ночы гэтага лета палымянаю вечарынай Hangover Party і завем цябе далучыцца да яе прывабнай чароўнасці.

Мы вырашылі адзначыць надыход цёплых менскіх начэй і анансуем Hangover Party ў гэтую пятніцу. Да рэзідэнтаў «Пахмельнай серыі», Stereobeaver і KorneJ, далучыцца арганізатарка фестывалю Vulica Brasil Міла Котка aka Gata. А зводзіць твой позірк з цнатлівай траекторыі будуць сцёгны танцорак з самба- і рэгетон-клубу Copacabana Dance Studio. Падцягвайся на тэрасу бару «Хуліган» а 22:00, 3 чэрвеня. Уваход вольны.

Размова і шпацыры з «хросным бацькам беларускага андэграўнду».
Наташа Куніцкая – пра новы альбом, рэзідэнцыю OneBeat і валацужніцтва музыкаў.
Беларускі хіп-хоп-артыст – пра апошні альбом, супрацоўніцтва з Velcom і новы, пазітыўны кірунак сваёй творчасці.
«Рана ў сэрцы робіць цябе мацнейшай, калі ты не маўчыш».
Першы выпуск – пра галоўную постаць бурапенных 1920-х.