Тэст: ці добра ты ведаеш беларускія славутасці?

Ці добра ты ведаеш беларускія славутасці, іх геаграфію і гісторыю? Запрашаем цябе прайсці адмысловы тэст на 10 пытанняў і разам з выдавецтвам Gutenberg Publisher і праектам VANDRA пражыць адзін захапляльны дзень з жыцця спадчыны.

Ці добра ты ведаеш беларускія славутасці?

Старт!

Які замак упрыгожвае 100-рублёўку?

Так Мірскаму дасталася 50-ка. Лідскі на грашах не засвяціўся.

Ды не. Мірскаму дасталася 50-ка. Лідскі на грашах не засвяціўся.

Далей!

Дзе знаходзіцца гэты мятны домік?

Вядома. Гэта асабняк купчыхі Кацнельсон у «горадзе баброў».

Міма. Гэта асабняк купчыхі Кацнельсон у «горадзе баброў».

Далей!

А касцёл, які завуць беларускім Нотр-Дамам, знаходзіцца…

Канешне. Спецыяльна для будаўніцтва храма ў Гервятах нават запусцілі цагляны завод.

Не. Спецыяльна для будаўніцтва храма ў Гервятах нават запусцілі цагляны завод.

Далей!

Гара Дзяржынская – найвышэйшы пункт Беларусі. А колькі гэта ў метрах над узроўнем мора?

Так! Усяго 30 км ад Мінска – і ты на вяршыні свету.

Міма. Усяго 30 км ад Мінска – і ты на вяршыні свету.

Далей!

Горад Масты славіцца…

Лагічна. На тое яны і Масты, што там над Нёманам распасціраецца 193-метровы мост.

Не. На тое яны і Масты, што там над Нёманам распасціраецца 193-метровы мост.

Далей!

Што такое «мора Герадота»?

Слушна. Відаць, характар мора, пра якое згадваў «бацька гісторыі» Герадот, перадаўся бурлівай Прыпяці.

Не. Відаць, характар мора, пра якое згадваў «бацька гісторыі» Герадот, перадаўся бурлівай Прыпяці.

Далей!

Плывучы на карабліку па гэтай рацэ, пабачыш не толькі бруталісцкую гасцініцу «Прыпяць», але і выкшталцоныя помнікі архітэктуры.

Так. Гаворка пра Піну і сталіцу Палесся – Пінск.

Не. Гаворка пра Піну і сталіцу Палесся – Пінск.

Далей!

У Дзітве можна пакатацца на вузкакалейцы. А што па ёй звычайна возяць, акрамя «турыстаў»?

Дакладна. Дарэчы, Беларусь – вузкакалейны лідар Еўропы: іх у нас каля 30.

Не. Дарэчы, Беларусь – вузкакалейны лідар Еўропы: іх у нас каля 30.

Далей!

У музеі ў Германавічах можна пазаліпаць на маляванкі, у тым ліку зробленыя гэтым выбітным мастаком.

Так. У Германавічах пяшчотна захоўваюць памяць пра вялікага беларускага вандроўніка і візіянера Язэпа Драздовіча.

Памылка. У Германавічах пяшчотна захоўваюць памяць пра вялікага беларускага вандроўніка і візіянера Язэпа Драздовіча.

Далей!

Ад якой падзеі Белавежская пушча лічыцца запаведнай тэрыторыяй?

Так. Сваю запаведнасць Белавежская пушча адлічвае ажно ад 1409 года.

Міма. Сваю запаведнасць Белавежская пушча адлічвае ажно ад 1409 года.

Далей!
Яшчэ раз!

 

 «Адзін дзень з жыцця спадчыны» – гэта не проста пазл з 15 відамі Беларусі з-пад пэндзля Міці Післяка, але і цудоўны спосаб прабавіць час у дні, калі надвор’е будзе не самае вандроўніцкае. Збірайцеся з блізкімі, каб знайсці месца кожнай з 500 пазлінак і паразважаць пра тое, чым уражвае, чапляе, здзіўляе наша краіна. Замовіць пазл можна з дастаўкай па ўсім свеце – шукай гэтую прыгажосць на сайтах gutenbergpublisher.eu і VANDRA.