Дзе зладзіць сваё мерапрыемства? Частка 3: Віцебск і Магілёў

Мы працягваем дзяліцца пляцоўкамі для арганізацыі мерапрыемстваў па ўсёй рэспубліцы (Менск чэкай тут, Берасце, Горадню і Гомель – тут). У гэтым выпуску сабраныя культурныя пляцоўкі Магілёва, Віцебска і абласных гарадоў. Калі лічыш, што спіс няпоўны, і ведаеш месцы, якія абавязаны сюды патрапіць, – напішы нам у любой з сацсетак, дапоўнім.

 

Магілёў

 

 «Плафон» 

 

 

Пляцоўка ў цэнтры Магілёва, якая сумяшчае фотастудыю і арт-прастору. Памяшканне «Плафона» выдатна падыдзе для правядзення майстар-класаў, семінараў, лекцый і невялікіх канцэртаў.

 Умяшчальнасць:  да 50 чалавек.

 Абсталяванне:  вялікі стол на 15 чалавек, можна арганізаваць кава-брэйк.

 Адрас:  Камсамольская, 8А.

 Кантакты:  + 375 44 7393841 і інстаграм.

 

 


 Тайм-кафэ «Неба» 

 

 

Тайм-кафэ, у якім можна арганізаваць семiнар, лекцыю, канцэрт і ўсё, што прыходзіць у галаву і трапляе пад вызначэнне культурна-адукацыйнага мерапрыемства. Па буднях з 10 раніцы да 17 дня «Неба» функцыянуе як каворкінг, дзе можна спакойна папрацаваць і выпіць кубачак кавы.

 Умяшчальнасць:  да 100 чалавек.

 Абсталяванне:  праектар, экран, канапы, сталы і крэслы, wi-fi, дапамога ў арганізацыі кава-брэйкаў па запыце.

 Адрас:  вул. Ленінская, 7.

 Кантакты:  + 375 44 461 56 67.

 

 

 «Цэнтр Кола» 

 

 

Незалежная прастора «Цэнтр Кола» дае магчымасць некамерцыйным арганізацыям і ініцыятывам арганізаваць сваё мерапрыемства без аплаты арэнды. Тут будуць рады адукацыйным і асветніцкім праектам у сферы мастацтва, актывізму, культуры. Пляцоўка таксама падыдзе для канцэрта або спектакля.

 Умяшчальнасць:  аўдыторыя месціць да 80 чалавек; канцэртная зала – да 150 чалавек; клас з круглым сталом – 15-20 чалавек; яшчэ адзін клас – 30 чалавек.

 Абсталяванне:  дэманстрацыйны камп'ютар, экран, зона для кава-брэйку, гукавая апаратура.

 Адрас:  зав. Чкалава, 16.

 Кантакты:  centrkola@gmail.com

 

 


Бабруйск
 

 Антыкафэ «1368» 

 


Антыкафэ, названае ў гонар года першай згадкі Бабруйска. У прасторы прадугледжана тры памяшканні для арганізацыі культурных і адукацыйных мерапрыемстваў: вучэбны клас, зала для лекцый і зала для майстар-класаў. Ёсць магчымасць набыць тайм-клубную карту, якая дазволіць зэканоміць на арэндзе пры ўмове рэгулярнага наведвання ўстановы. Як і ў большасці антыкафэ, у «1368» забаронена піць алкаголь, гуляць у азартныя гульні, нецэнзурна лаяцца і паліць.

 Умяшчальнасць:  ад 8 да 40 чалавек у залежнасці ад арандаванага памяшкання.

 Абсталяванне:  парты і крэслы, мелаваная дошка, праектар, сцэна, экран, ноўтбук, wi-fi, мікрафон, інфармацыйная падтрымка падзеі і арганізацыя кава-паўзы па запыце.

 Адрас:  вул. Чангорская, 54.

 Кантакты:  +375 29 782 51 15, anticafe1387@gmail.com.

 


Віцебск

 

 Паб «Торвальд» 

 

 

Арт-паб «Торвальд» – гэта не толькі піцейная ўстанова з ірландскім духам, але і культурная прастора, дзе рэгулярна праводзяцца канцэрты, творчыя вечары і актывісцкія і адукацыйныя мерапрыемствы. А яшчэ «Торвальд» можна наведваць у кампаніі са сваім чатырохногім сябрам!

 Умяшчальнасць:  да 200 чалавек, 100 сядзячых месцаў.

 Абсталяванне:  праектар, акустычная сістэма, фліпчарт, дапамога ў арганізацыі кава-паўзы.

 Адрас:  вул. Талстога, 1.

 Кантакты:  + 375 33 399 99 20.

 

 

 Антыкафэ «7 пакояў» 

 

 

Антыкафэ і пяць пакояў, выкананых у розным дызайне, якія можна арандаваць для рэалізацыі сваіх ідэй. Пляцоўка падыдзе для адукацыйных мерапрыемстваў любой тэматыкі і творчых сустрэч. Прыносіць сваю ежу і напоі дазваляецца!

 Умяшчальнасць:  залежыць ад арандаванага памяшкання – удакладняй у адміністратара.

 Абсталяванне:  праектар, акустычная сістэма, мікшарны пульт, нізкія і высокія сталы, мяккія пасадачныя месцы, да 30 дадатковых пасадачных месцаў, посуд, мікрахвалёўка, чайнік.

 Адрас:  вул. Леніна, 72.

 Кантакты:  + 375 33 333 25 25.

 

 


 VZAP 

 

 

У творчым арт-цэнтры VZAP ёсць адразу некалькі разнапланавых памяшканняў: мастацкая майстэрня, пакоі і прасторная зала для правядзення канцэртаў, спектакляў, вечарынак, прэзентацый, навучальных семінараў, лекцый, кінапаказаў, харэаграфічных і тэатральных рэпетыцый. Любое з памяшканняў можна арандаваць для свайго мерапрыемства, галоўнае толькі загадзя дамовіцца з адміністрацыяй, бо VZAP карыстаецца папулярнасцю.

 Умяшчальнасць:  у пакоях па 45 чалавек; на канцэртнай пляцоўцы 100-200.

 Абсталяванне:  ёсць усё для правядзення канцэртаў: ад мікшара да ўдарнай устаноўкі; сталы, крэслы, экран і праектар, акустычная сістэма, кулер.

 Адрас:  : вул. Кастрычніцкая, 2.

 Кантакты:  + 375 29 890 28 40; vzap.vtb@gmail.com.

 

 

Наваполацк

 

 «Terra Кот» 

 

 

У арт-прасторы «Terra Кот» дзве залы, у якіх рэгулярна праводзяцца гарадскія лекторыі, сацыяльныя мерапрыемствы, кінаклубы, трэнінгі і творчыя сустрэчы. Акрамя гэтага, прастора функцыянуе як універсальная пляцоўка для каворкінгу, фотаздымкі і проста як прыемнае месца, дзе можна выпіць гарбаты ці кавы ў кампаніі сяброў. У «Terra Кот» падзяляюць прынцыпы eco-friendly, а алкаголь тут не п’юць.

 Умяшчальнасць:  дзве залы плошчай 60 м2 і 20 м2, разлічаныя на 40 сядзячых ці 90 стаячых (у вялікай зале) і 6-10 сядзячых месцаў (у малой).

 Абсталяванне:  5 складных сталоў і высокі стол для фуршэту, крэйдавыя дошкі, сцяна з мацаваннем для выставачнай экспазіцыі, бойлер, посуд, хатні кінатэатр, ноўтбук, праектары, go pro камера, штатыў. Ёсць дзіцячы куток, пледы і кілімкі для ёгі. Дадаткова можна арандаваць вулічныя шатры.

 Адрас:  вул. Моладзевая, 166В.

 Кантакты:  + 375 29 515 52 23.