«Вёска» Тучынка па-ранейшаму не задавальняе горад
На абмеркаванні плана ліквідаваць прыватную забудову па Гусоўскага – Харкаўскай – Верашчагіна – Адоеўскага галоўны архітэктар «Мінскграда» Аляксандр Акенцьеў прапанаваў прысутным мысліць метафізічна: «Гаворка ідзе пра развіццё найбуйнейшага еўрапейскага горада, і неабходнасць гэтага развіцця ўзнікае не па капрызах архітэктараў. Па законах фізікі руху транспарту, руху рэчыва энергіі, як Вярнадскі казаў, забяспечваецца па божых законах, а не па юрыдычных або эмацыйных ці суб'ектыўных».
Гэта не вельмі задаволіла жыхароў Тучынкі, якія ўвесь час спрабавалі зразумець, на якой падставе інвестар можа будаваць нешта на прыватызаваных участках. Калі і каго зносяць – па-ранейшаму незразумела.
Гэта він!
Падчас шпацыру па «Трактарагорадзе», які трапіў пад раздачу не зважаючы ні на што, любы актывісцка-ўрбаністічны імпэт можа выявіцца бязглуздзіцай. На выпадак гэткай маркоты трымай жменю аптымістычных лічбаў:
15 дзён абаронцы Курапатаў стаялі лагерам на марозе, каб у будаўнікоў бізнэс-цэнтра прапала жаданне будаваць яго на месцы пахавання ахвяр сталінскіх рэпрэсій.
9 гадзін спатрэбілася абаронцам сквера ў Котаўцы, каб пацвердзіць сур'ёзнасць сваіх намераў і прымусіць улады спачатку прытармазіць з вырубкай, а потым наогул адмовіцца ад ідэі з касцёлам у зялёнай зоне.
1200 чалавек паўдзельнічалі ў анкетаванні, на падставе якога ў скверы за «Рыгай» не будуць уладкоўваць пляцоўкі для ўрачыстых мерапрыемстваў і сезоннага гандлю.
1 суткі – такі тэрмін спатрэбіўся жыхарам Цэнтральнай вуліцы, каб дамагчыся дыялогу з чыноўнікамі і будаўнікамі наконт вырубкі дрэваў пад пракладку цеплатрасы.
192 каментары набрала навіна аб ліквідацыі фруктовых намётаў на вуліцах Менска на партале TUT.BY, і гэтыя каменты, мяркуючы па ўсім, прачыталі ў Менгарвыканкаме.
Памятай: гэтаму шалёнаму гораду, дзе сёння могуць высадзіць сквер, а праз тры тыдні яго ўшатаць, надзвычай патрэбныя людзі, гатовыя стаяць гарой за тое, што ім важна. Але стаяць да канца. На змену тэгу #асмалоўкажыві павінен прыйсці тэг #капрэмонтасмалоўцы!
В нашем гайдлайне вместе с цивилизованным миром снимаем патриархальные шоры и делаем прививку от сексизма.
Рассказываем, чем живет беларусская музыка.
Нужно больше беларусского соула.
Распавядзем, як рабіць класныя тэксты і браць крутыя інтэрв'ю.
Каб зрабіць упрыгожанне на ялінку ці звязаць шопер.
І не забываем перадаваць веды новым пакаленням.
Росквіт размаітасці і крызісны заняпад.
Адсочвай маніфлоў, адкладай на мару, пампуй добрыя звычкі.
Пра дом, пра памяць, пра боль, у якім усе роўныя.
КАМЕНТАРЫ (5)
Поняла) сорян)
Простите, а что значит "болевые" в тексте на бел мове?
А чаму цішыня вакол трактарнага гарадка? Унікальны ж раёнчык! Чым ён горшы за Асмалоўку?? Як па мне, дык нават цікавейшы і прыгажэйшы.
Если что - айцишники против вырубки леса на Купревича/Скорины, это уже давно обсуждается между жителями. А еще против уплотнения рядом высоток, которые построят на грунтовых водах (!) , возможно с уничтожением пруда естественного происхождения, который спасали жители района (!), без общего обсуждения проекта (!) для уплотнения и без того достаточно плотного квартала. Лучше бы на пустыре построили фитнесс-центр и тот же магазин и не трогали готовый скверик!
У раёне Гвардзейская-Тарханава-Гастэла таксама маленькія ўтульныя дамы вясной збіраюцца зносіць..