2–4 чэрвеня ў «Корпусе» нешта муціцца, вінілы круцяцца. Папа Бо & Co ладзяць чарговы фэст «Белое зеркало». Цябе клічуць глянуць савецкі мульт, які ты дакладна не бачыў(-ла) – ды яшчэ ў тапёрскім суправаджэнні! – купіць наўздагад даражэзную плытку, стаптаць «вансы» пад трохгадзінны сэт найкруцейшага нямецкага дыск-жакея і зарадзіць сваю сардэчную батарэйку ад неўвядальнай Бенькі.


2.06, тапёрская пятніца
Праграма «Белого зеркала» адкрыецца ў 18:00 лекцыяй усюдыіснага і цудоўнага спікера Макса Жбанкова. Ён растлумачыць, на якую халеру фільмам тая музыка здалася. Лекцыя мае кодавую назву «Жукі ў мурашніку».
Адразу пасля жвавага лікбезу мурашнік штодзённасці разварушаць беларускія музыкі. Парэчын, Рагозін, Цябут, Дзягель, Залескі і музычны праект ayva – усе яны агучаць савецкія мульты, якія, бадай што, старэйшыя за цябе. Прыдатны спосаб распачаць уік-энд!
3.06, вінілавая субота
На другі дзень фэсту можна папросту падчапіць вінілавую ліхаманку. Менскія калекцыянеры павымаюць з засекаў свае плыткі-скарбы, хто пакрасавацца, а хто і прадаць. Пафнуцій, Пракоп, Lipski, Gaamer, Gips, Шумілін, Miracle Libido (Масква), Саша Якаўлеў (СПб), Міхаэль Рутэн (Германія) – ствараць настрой на маркеце ў дворыку «Корпуса», натуральна, будуць кіты вінілавага гуку. Музычны марафон пачнецца ў 14:00.
Бліжэй да змяркання адбудзецца беларуская прэм’ера дакументалкі «Перавярні плытку» пра тое, як вініл памёр, а потым уваскрэс у эпоху, калі ўся дыскаграфія AC/DC змяшчаецца ў 10-грамовай скрыначцы айпода. «Перавярні плытку» – меламанскі фільм-падарожжа да «самага шчырага і чалавечнага фармату музыкі», або, па выразе аднаго з герояў стужкі, у «свет дрочарства» – адно другога не выключае.
Потым разявай рот на самыя разынкі: надыходзіць час тусічу. У Менск едзе чалавек, які круціць пласцінкі 30 гадоў. Клічуць яго Міхаэль Рутэн, які вядомы ўсім меламанам па радыё-перадачы і серыі падкастаў Soulsearching пра рэдкую музыку на вініле. У архіве Міхаэля больш за 800 такіх перадач, першы выпуск адбыўся ажно ў 1991 годзе. Толькі ўяві, якая ў яго калекцыя, – душу можна залажыць.

4.06, пранікнёная нядзеля
На мінулых «люстэрках» хэдлайнерамі былі The Tiger Lillies, Lee Scratch Perry і НОМ. «Я сам мару пра тое, каб у адзін з дзён на фестывалі быў прадстаўлены беларускі фільм пра музыку ці артыста», – казаў Папа Бо ў 2015-м. І вось, адбылося! Сёлета магія «Белого зеркала» чыніцца пад беларускі вайб.
У 19:00 нам пакажуць фільм-роздум «Унутранае / INLY» Каці Львовай з нашымі любімымі музыкамі: Светай Бень, Сяргеем Пукстам, Аляксеем Варсобам і Марынай Неўгень. Пасля таго як патухнуць цітры, персанажы фільма сыдуць з экрана і адыграюць канцэртныя сэты. Цвік-прэм’ера вечара – Sveta Ben і Арцём Залескі ўпершыню грымнуць дуэтам «Мікракабарэ».
Глядзі, як Менск глядзеўся ў «Белае люстэрка» ў мінулы раз, і прыходзь зазірнуць у гэты.
Не трэба мець вялікі штат супрацоўнікаў, офіс і жорсткі графік працы, для таго каб сабраць кола паплечнікаў вакол сябе.
The contributors of the project MAKEOUT Vika Baran, Mila Navakouskaya tell how to fight discrimination in Belarus
Пачытаць, паслухаць, звярнуцца па дапамогу.
З серыяй здымкаў пра жанчын, якія перажылі аборт.
Музыка з беларускіх палёў для эстэцкай медытацыі.