Запусцілася анлайн-бібліятэка лекцый пра SMM, бізнэс і маркетынг
- Рубрыка: УЛОЎ
- 09.04.2021
- 3362
Некамерцыйная арганізацыя ProWomen By, якая ўжо шэсць гадоў дапамагае жанчынам запускаць уласны бізнэс, адкрыла анлайн-бібліятэку кантэнту для прадпрымальнікаў(-ніц).
Бібліятэка змяшчае вэбінары па бізнэсе, маркетынгу, SMM і клопаце пра сябе. Папаўняцца, абяцаюць, будзе штомесяц.
Цяпер у бібліятэцы даступныя 23 лекцыі пра тое, як падрыхтавацца да выступу, ажыццявіць бізнэс-ідэю, адшукаць івестараў(-ак), перайсці на фрыланс, стварыць асабісты брэнд і шмат пра што яшчэ. Доступ да кантэнту платны, спатрэбіцца рэгістрацыя. У бясплатным доступе змешчаныя вэбінары, якія дазволяць зразумець, ці патрэбныя табе гэтыя матэрыялы.
Лекцыі і майстар-класы бібліятэкі будуць карысныя тым, хто цікавіцца тэмай развіцця бізнэсу і хоча скарыстацца рэальным досведам беларускіх і замежных прадпрымальніц.