10 сітуацый, калі варта скарыстацца airplane mode
- 13.03.2018
- 6087
Airplane mode – гэта фіча, якая адрубае твой смартфон ад мабільнай сувязі і інтэрнэт-трафіку, а часцяком і ад Wi-Fi з Bluetooth. Разглядаем, у якіх жыццёвых сцэнарыях яна можа спатрэбіцца.
Самая відавочная сітуацыя. Пасля кінематаграфічнай замалёўкі на тэму «Нам усім кабзда» актывізаваць «самалётны рэжым» заўжды просяць сцюарды і сцюардэсы, бо гукі перашкодаў, якія выдае твой мабільнік, дадаюць нойз-року ў перагаворы дыспетчараў з пілотамі, а гэта нервуе. Хоць не крытычна, але хто насамрэч ведае, як самалёт лятае…
![]()
Каб хутка зарадзіць тэлефон
Калі ты вяртаешся з чарговага рэйва, а праз гадзіну ўжо на працу ці вучобу, то хуткі шлях зарадзіць смартфон – гэта перавесці яго ў рэжым airplane mode. Тады твой гаджэт не будзе траціць лішнія сілы на канэкт з сеткай. Ды і табе не лішне адпачыць гадзінку.
![]()
Каб заняцца сэксам
Нішто так не раздражняе, як чалавек, які адпраўляе па адным слове ў паведамленнях. Асабліва ў той момант, калі ты спазнаеш запаветныя выгібы цела каханага(-ай). Перавядзі лепш сваю электроніку ў рэжым mp3-плэеру і ўключы дыскаграфію тых жа The Kills.
![]()
Каб сустрэцца з сябрамі
Лепшы шлях выдатна правесці час з сябрамі – гэта адрэзаць сабе магчымасць выпадання з дыскурсу. Хаця, канешне, заўжды застаецца спакуса пакінуць адзін дэвайс у анлайне: як жа паказваць апошнія мемасы, кліпцы ці ўвогуле зладзіць youtube-вечарынку па псіхадэлічным кантры?
![]()
Каб адарвацца ад працы
Што можа быць лепш, калі твой тэлефон маўчыць ад бездані паведамленняў, а ты лагодна чытаеш томік Лаўкрафта пад ранішнія круасаны? Толькі калі наступным тваім крокам будзе акунуцца ў пяшчотнае морачка.
![]()
Каб не адрывацца ад працы
Адваротная сітуацыя. Трэба шмат паспець па працы, а колькі ўсяго цікавага прапануюць алгарытмічныя стужкі тваіх сацсетак…
![]()
На інтэрв’ю
Рэальная сітуацыя нашай калегі: запісвала размову з героям на тэлефонны дыктафон, пасля нехта патэлефанаваў – і ўсё на хер скінулася. Каб не было такіх фэйлаў, абразай сваю сувязь са знешнім светам. Або пішы на асобны дыктафон.
![]()
Каб скрыць месцазнаходжанне
Пункт для паклоннікаў творчасці Філіпа Дзіка. Усім вядома, што тэлефон акрамя мабільнай сувязі мае GPS-навігацыю, якая пастаянна трэкіць, дзе ты зараз знаходзішся (з дакладнасцю да некалькіх метраў). Калі цябе задзяўбло, што нават маці ведае, дзе ты швэндаешся, уключай не толькі «эйрплэйн моўд», але і выключай GPS-антэну.
![]()
Калі медытуеш
Хоць медытацыя і прадугледжвае поўную індыферэнтнасць да знешніх гукаў падчас заняткаў, але, пагадзіся, вопыт будызму будзе ярчэйшы, калі да тваёй свядомасці будуць даносіцца толькі спевы шпакоў і Дэвы Прэмал.
![]()
Калі займаешся спортам
Спорт – увогуле файная нагода не толькі патрэніраваць свае заскарузлыя цягліцы, але і адпачыць ад інфармацыі. Праверана на ўласным вопыце: адныя з лепшых думак прыходзяць тады, калі ты ўжо шаснаццаты круг намотваеш у стацыянарным тур-дэ-франс або марафоніш па ваколіцах свайго мікрараёна.
![]()
Увогуле ўсе гэтыя сітуацыі – гэта маленькія выспачкі, якія дазваляюць табе спакойна пабыць сам-насам, абдумаць як след якую-небудзь ідэйку альбо правесці час з блізкімі. Умацоўвай іх берагі, каб яны не зніклі ў бязмежным моры інфармацыі.
Фота на галоўнай by Can Dagarslani
КАМЕНТАРЫ (2)
А яшчэ такія ж відавочныя топы будуць? Ці рэдакцыя нарэшце зразумее, што чытачы не зусім ужо бездапаможныя дурні?
не всем это может быть очевидно,
остальным не мешает и напомнить)