Вяртаемся з нашым афлайн-фарматам – серыяй івэнтаў 34 Media Days. Кожны другі чацвер у красавіку і траўні мы клічам цябе далучыцца да афлайн-ток-шоу, прысвечаных беларускім анлайн-медыя і іх узаемаадносінам з грамадзянскай супольнасцю. Ці здольныя анлайн-СМІ ўплываць на беларускі соцыум і калі медыя ўрэшце стануць чацвёртай уладай – знойдзем адказы разам падчас Media Days.
34 Media Days vol. I: Горад
Мы перакананыя, што Менск падобны да маладой асобы, якая горача жадае навучыцца новаму і файнаму: прарасці садамі на дахах былых заводаў, застракацець шыльдамі бараў ля Свіслачы, пераўтварыць транспартную сетку ў зручную, экалагічную інфраструктуру. Тут прыемна пракаціцца на ровары ўздоўж водна-зялёнай артэрыі, схадзіць на джазавыя канцэрты пад адкрытым небам ці проста паслухаць экскурсію па старых могілках ці чароўнай Асмалоўцы. Але ці дастаткова гэтага?
За параўнальна кароткі час з’явіліся новыя гарадскія медыя (адна толькі аб’ява пра запуск франшызы The Village чаго вартая!), павырасталі, як грыбы пасля дожджыку, фестывалі, маркеты-барахолкі ды паказы еўрапейскага кіно. Амаль у геаметрычнай прагрэсіі расце колькасць культурніцкіх праектаў, а значыць, павялічваецца плошча крэатыўных прастораў.
Зрэшты, калі на Кастрычніцкай у менчукоў пакуль атрымліваецца арганізаваць урбан-экасістэму па ўласным сцэнары, у іншых кропках горада адстойваць права голасу значна складаней. Не без бою адбілі Котаўку. Не здолелі выратаваць ВДНГ. Уступаем у гарачыя спрэчкі з супрацоўнікамі «Зеленстроя», пакуль тыя працягваюць пілаваць дрэвы.
Minsk: work in progress
Уласна, тэма першай сустрэчы – «Медыя і “права на горад”». Разам мы абмяркуем, хто ўплывае на змены ў горадзе – медыя, актывісты, кожны з нас ці ўсе мы разам. Наколькі паспяхова медыя асвятляюць гарадскія трансфармацыі і ці дапамагаюць развіццю грамадзянскіх ініцыятываў? Ці могуць СМІ літаральна змяняць гараджан ? Што наогул такое «права на горад»?
Падзея пройдзе ў фармаце афлайн-ток-шоу – спярша госці падзеі падзеляцца сваімі думкамі на згаданую тэму, пасля чаго пачнецца адкрытая дыскусія з удзелам мадэратаркі і слухачы атрымаюць магчымасць задаць свае пытанні.
Спікеры
Андрэй Эзерын – адзін з лідараў неафіцыйнай суседскай супольнасці ў Асмалоўцы, PR-дырэктар камунікацыйнага агенцтва EZERIN’COM. Прыцягнуў увагу медыя да хісткага становішча старога раёна ды разам з аднадумцамі ўзначаліў барацьбу за наданне Асмалоўцы статусу гістарычнай каштоўнасці.
Яся Каралевіч-Картэль – журналістка і рэдактарка анлайн-часопіса пра Менск CityDog.by. Займаецца развіццём сучаснай гістарыяграфіі Беларусі (праект 90s.by) і свядомага арту («экалагічны» альбом Port Mone).
Ганна Салівон – архітэктарка, даследчыца ўрбанізму, удзельніца Менскай урбаністычнай платформы.
Аляксей Крывалап – кандыдат культуралогіі, выкладчык ECLAB.
Дзе і калі?
13 красавіка а 19-й
«Корпус» (Менск, пр. Машэрава 9, корпус 8)
Уваход вольны
А што далей?
Падзеі ў межах 34 Media Days будуць ладзіцца два разы на месяц па чацвяргах. 27 красавіка абмяркуем ахову навакольнага асяроддзя «праз прызму медыя». Падрабязнасці з’явяцца ў асобным анонсе на старонках часопіса, а таксама ў сацсетках.
Далучайся да падзеі ў Facebook, каб не забыцца на дату і месца сустрэчы.
Відэа by poliakowa & cinemadog, гук – KorneJ, iлюстрацыя by Sheeborshee
У мінулую пятніцу галоўны рэдактар CityDog.by Сяргей Сахараў даваў лекцыю пра тое, што цяпер адбываецца з медыямі, – мы заканспектавалі самае цікавае.
Фінальны канспект 34 Media Day пра тое, як нам зразумець Беларусь і «прадаць» яе.
Пісьменнік і мастак Аляксей Талстоў – пра Котаўку як мясцовы дэмакратычны форум і непазбежную яе абарону.
Хто галоўны спецыяліст па коціках, каго варта любіць СМІ і што будзе далей – распавядае Гжэгаж Пяхота ў сваёй лекцыі.
І не забываем перадаваць веды новым пакаленням.
Адсочвай маніфлоў, адкладай на мару, пампуй добрыя звычкі.
Росквіт размаітасці і крызісны заняпад.
Гутарка пра прызы, фестывалі, магчымасці і мары.
Гутарка пра прызы, фестывалі, магчымасці і мары.