РЭЛІЗ

Tempo Bay EP Tempo Bay

  • ЧЫТАЦЬ ПА-БЕЛАРУСКУBEL
  • READ IN ENGLISHENG

Сёння на «Першаку» выходзіць дэбютная EP ад менскага калектыву Tempo Bay. Шэсць трэкаў лагоднага альтэрнатыўнага року – месцамі танцавальнага, месцамі журботнага – не пакінулі нас раўнадушнымі. Годны рэліз!

 

Tempo Bay – малады музычны калектыў з Менску, які складаецца з двух чалавек – Мікіты Саўчанкі і Ігара Булаша. Музыка гурта месцамі танцавальная, месцамі меладычная, задумлівая, але абавязкова неагрэсіўная. Яна не прывязаная да нейкай канкрэтнай тэрыторыі, цалкам магла б нарадзіцца ў Еўропе, Вялікабрытаніі, Аўстраліі ці ЗША, але воляю лёсу апынулася родам з Беларусі. Зараз у праекце ўдзельнічаюць два чалавека, але ў далейшым для жывых выступленняў склад музыкаў будзе пашырацца.

 

Tempo Bay пра рэліз:

«Гэта не канцэптуальная праца, песні падымаюць розныя праблемы. Ёсць простыя для радыё (Monica, Mr. Second Chance), ёсць пра складаныя філасофскія пытанні: гэта і тэма гвалту ў грамадстве (Manly Talk), і экалагічныя праблемы (Save Me), тэма супрацьпастаўлення асобы сістэме (The Stranger), праблема бессэнсоўнасці вайны (Soldier's Truth). Увогуле мы лічым, што праца атрымалася вельмі разнастайная – як па сэнсе, так і з музычнага боку ».

Ад 34mag мы б хацелі выказаць асобную падзяку музыкам за атмасферныя гітарныя партыі, якія гучаць нібыта праз дымавую заслону загубленых у часе амерыканскіх шынкоў 80-х.

 

Tempo Bay у VK

There is a debut EP from Minsk team named Tempo Bay. Six tracks of good-natured alternative rock, sometimes dancing, sometimes sad couldn’t leave us indifferent. What a high-quality release!

 

 

Tempo Bay is a young music band from Minsk, which consists of two people Nikita Savchenko and Igor Bulash. The band's music sometimes is dancing, sometimes melodic, thoughtful, but definitely not aggressive. It is not tied to a specific area, it could have been born in Europe, the UK, Australia or the USA, but the will of fate chose Belarus for it. Now the project has two people, but in the future the number of musicians will expand for live performances.

 

Tempo Bay in VK

DOWNLOAD 57 МБ

КАМЕНТАРЫ (4)

вожык
вожык | 12.07.2016 21:38

годится (:

75 64 +11
dimaz
dimaz | 13.07.2016 16:33

НОРМ

83 66 +17
Юрий
Юрий | 25.08.2016 09:08

Кайф

35 38 -3
Максім
Максім | 28.08.2016 23:52

годная музыка, месцамі крыху падобная на retrowave, што мне ня можа не падабацца. з задавальненьнем на канцэрт пры магчымасьці.)

48 37 +11
34 Mixes #2: Aman Po-Kaifu

34 Mixes #2: Aman Po-Kaifu

Трапны аперытыў перад выходнымі ад аднаго са стваральнікаў маскоўскай музычнай суполкі Jazzve.

Гайд па «(Не) расстралянай паэзіі»

Гайд па «(Не) расстралянай паэзіі»

12 расстраляных беларускіх паэтаў, якія «ўдзельнічаюць» у музычным праекце TuzinFM.

9 любимых треков Ana Zhdanova

9 любимых треков Ana Zhdanova

Слушаем подборку любимой музыки от минской girl and the guitar – Ани Ждановой.

10 фаворитов Young Blood на Jager Music Awards. Выбор 34mag

10 фаворитов Young Blood на Jager Music Awards. Выбор 34mag

Выбираем 10 беларусских финалистов премии Jager Music Awards, которые, на наш взгляд, достойны побороться за главный приз.

Восеньская «Петля»: фотарэпорт з канцэрта

Восеньская «Петля»: фотарэпорт з канцэрта

Фіксуем адзін з галоўных канцэртаў гэтай восені – сольны выступ «Петли Пристрастия» ў Менску.

3,5 альбома, которые выходят сегодня

3,5 альбома, которые выходят сегодня

Тэтчер-рок от Destroyer, зрелый соул от Jessie Ware и прощальная ипишка Wild Beasts.

Што такое буцік-фестываль?

Што такое буцік-фестываль?

Распавядаем пра чарговую slow-плынь, на гэты раз у фестывальным руху.

Сталовыя прыборы: фотарэпорт са Stolovka Fest

Сталовыя прыборы: фотарэпорт са Stolovka Fest

Фотарэпорт з буцік-фестывалю электроннай музыкі Stolovka Fest.

Прэзентацыя кліпаў: SnopSnoŭ

Прэзентацыя кліпаў: SnopSnoŭ

Менскі гурт SnopSnoŭ прадстаўляе два музычныя лайв-відэа пра боль душы, разадранай знешнімі і ўнутранымі пантэрамі.