Берасцейскі гурт NABR выдае на «Першаку» свой дэбютны лонгплэй пад назвай «Наша Автономная Боевая Ракета» – 12 музычна-паэтычных трэкаў ад вядомага дзеяча беларускага андэграўнда Вовы Плюмбума і яго баявых аднадумцаў.
Дэбютная плытка NABR – з тых рэдкіх выпадкаў, калі новы альбом хочацца слухаць не ўрыўкамі (скажам, першы, пяты і восьмы трэк), а з пачатку да канца. У гэтым амаль 50-хвілінным унутраным маналогу, па-майстэрску сыграным і запісаным, ёсць эпіграф, развіццё, кульмінацыя і развязка. Усё як у добрым старым кіно, якое здымалася не для фестываляў ці касавых збораў, а для таго, каб затушыць унутраныя пажары. Ну і, можа, такі крышачку для фестываляў.
NABR:
Ілля Церашчук – ударныя, клавішы, вакал.
Ілля TRIKIL Курачкін – гітары, бас, клавішы, вакал.
Дзмітрый Зелянко – гітары, бас.
Уладзімір Мілеўскі – бас.
Вовка Плюмбум – вакал.
У запісе прымалі ўдзел:
IRLIT – вакал («Частота»).
Лізавета Курачкіна – вакал («Синий»).
Запіс, звядзенне, майстарынг – Ілля TRIKIL Курачкін
(XLR Studio).
Фота: Дзмітрый Гадзюко
Brest band NABR is releasing their debut LP "Nasha Avtonomnaya Boyevaya Raketa"(“Our Autonomous Battle Rocket”). There are 12 musical and poetic tracks by a famous leader of the Belarusian underground Vova Plumbum and his like-minded fellas.