РЭЛІЗ

Вязь Глоза и губы

  • ЧЫТАЦЬ ПА-БЕЛАРУСКУBEL
  • ЧИТАТЬ ПО-РУССКИRUS

Сёння на «Першаку» выходзіць альбом новага эксперыментальнага праекта Сяргея Пукста. «Глоза и губы» – гэта міні-супергурт, які складаецца з трох вопытных удзельнікаў беларускага аўтсайду: Рамана Цябута (Dzivasil, Pafnutiy's Dreams), Юрыя Навуменкі («НагУаль») і Сяргея Пукста (True Litwin Beat, Pukstband, Георгій Дабро). Музыканты сабраліся адным вечарам у культурнай кавярні і намалявалі серыю аўдыяльных стэрэакарцінак, трохмерныя фігуры якіх пачынаюць праяўляцца, калі крыху скосіш вочы.

 

Раман Цябут – перкусія і містыка

Юрый Навуменка – бас і грув

Сяргей Пукст – lyrics

Запіс – Дзяніс «Аліса» Борбух

 

Сяргей Пукст пра рэліз:

– Мы даўно зразумелі, што слова трэба аддзяліць ад музыкі, што такі штучны, па вялікім рахунку, від мастацтва, як песня або арыя, сябе зжыў. Толькі прамым маўленнем, у рэшце рэшт, можна нешта па-сапраўднаму вартае паведаміць. Мне трэба было неяк сканцэнтравана выказаць самае важнае і ёмістае, што ў мяне ёсць. І я вельмі рады, што Раман і Юра далі мне зайсці так далёка, што я і ўявіць не мог. Музыка неяк натуральна сплялася і дала дадатковую якасць.

Альбом называецца «Вязь», паколькі прамой сувязі паміж тэкстамі няма, а ёсць, як выказаліся музыкі, «падтрыманне грэбня хвалі».

 

Адзіны выступ «Глоза и губы» адбыўся ў межах Beat Cafe Максіма Жбанкова. Больш праект не збіраўся і не выступаў, пакінуўшы пасля сябе адзіны гэты запіс.

Сегодня на «Першаке» выходит альбом нового экспериментального проекта Сергея Пукста. «Глоза и губы» – это мини-супергруппа из трех опытных участников беларусского аутсайда: Романа Тябута (Dzivasil, Pafnutiy's Dreams), Юрия Науменко ( «НагУаль») и Сергея Пукста (True Litwin Beat, Pukstband, Георгий Добро). Музыканты собрались одним вечером в культурном кафе и создали серию аудиальных стереокартинок, трехмерные фигуры которых начинают проявляться, когда немного скосишь глаза.

 

Роман Тябут – перкуссия и мистика

Юрий Науменко – бас и грув

Сергей Пукст – lyrics

Запись – Денис «Алиса» Борбух

 

Сергей Пукст про релиз:

– Мы давно поняли, что слово надо отделить от музыки, что такой искусственный, по большому счету, вид искусства, как песня или ария, себя изжил. Только прямым говорением, в конце концов, можно что-то по-настоящему вменяемое сообщить. Мне нужно было как-то сконцентрировано выразить самое важное и емкое, что у меня есть. И я очень рад, что Роман и Юра дали мне зайти так далеко, что я и представить не мог. Музыка как-то естественно сплелась и дала дополнительное качество.

Альбом называется «Вязь», поскольку прямой связи между текстами нет, а есть, как выразились музыканты, «поддержание гребня волны».

 

Единственное выступление «Глоза и губы» состоялось в рамках Beat Cafe Максима Жбанкова. Больше проект не собирался и не выступал, оставив после себя единственную эту запись.

DOWNLOAD 41 МБ
Beat Weekend у Менску: куды ісці?

Beat Weekend у Менску: куды ісці?

6 лепшых дакументалак пра музыку і сучасную культуру.

«Пяршак» становіцца сайтам пра музыку

«Пяршак» становіцца сайтам пра музыку

Вялікі перазапуск самага доўгайграючага праекта 34mag: што будзе з «Першаком» далей?

Прэзентацыя кліпа: The Yankees of Moor

Прэзентацыя кліпа: The Yankees of Moor

Зін-панкаўскае відэа – у дэбютным кліпе менскіх рок-н-рольшчыкаў The Yankees of Moor.

34 Mixes #1: T-Trider

34 Mixes #1: T-Trider

Вяртаем міксы ад сяброў у самае сэрца «Першака». Шампанскае адкаркоўвае T-Trider бадзёрым гета-фанкам. Святкуем разам!

Как создаются хиты в 2017 году?

Как создаются хиты в 2017 году?

Справедливость стриминга: как плейлисты в Spotify и Apple Music в одночасье превращают начинающих ноунеймов в мегазвезд.

Как собрать музыкальную студию за $500, $1000 и $1500?

Как собрать музыкальную студию за $500, $1000 и $1500?

Изучаем бюджетные варианты домашней «Эбби Роуд».

Беларускія музычныя лэйблы

Беларускія музычныя лэйблы

Каталог дзейных беларускіх анлайн-пляцовак, якія выдаюць і прамоўцяць музыку.

Блэки с Банги и Бангалор

Блэки с Банги и Бангалор

Минский рэпер показывает знаковые места своего района.

Музыка улиц: что прохожие слушают в наушниках?

Музыка улиц: что прохожие слушают в наушниках?

В новой рубрике «Музыка улиц» изучаем, что играет в наушниках у прохожих.