РЭЛІЗ

Друг Носорогов и Ко

  • ЧЫТАЦЬ ПА-БЕЛАРУСКУBEL
  • READ IN ENGLISHENG

Сёння на «Першаку» мы запускаем у свет новы альбом DIY-кардынала беларускай музычнай тусоўкі Михея Носорогова. Прайшоўшы шлях ад самотнага гіперрэаліста да баявога акцыянера звышпапулярнага дуэта RockerJoker, Михей сабраў сапраўдны міні-аркестрык «Носорогов и Ко», з якім працягвае адточваць свой непаўторны хрыпла-танцавальны frankly-speaking-нефармат.

 

Альбом «Друг» – гэта гісторыя аднаго ап’янення, расказаная ад імя чалавека са складаным унутраным і знешнім светамі. Гэта палатно пра адзіноту, пошук падобных да сябе, прадчуванні непазбежнага татальнага краху і надзеі. Песні ў ім расстаўлены ў такім парадку, каб дакладна перадаць увесь букет перажыванняў лірычнага героя. Звонкае пахмелле, самалюбаванне, гіпертрафіраваная дзёрзкасць, эйфарыя, згасаючая бадзёрасць, сентыментальная шчырасць і халодная злая цвярозасць. І гэтак па коле.

 

 

 

«Носорогов и Ко»:
Міхей Насарогаў – вакал, гітара.
Андрэй Цалко – баян, бэк-вакал.
Глеб Турко – сузафон.

Павел Юрцэвіч – бэк-вакал.
Гарык Певін – запіс (ТО «Осмос»).
Саша Геліх – звядзенне, саўндпрадзюсінг,
майстарынг.

 

 

У Расіі альбом «Друг» выйдзе на новым індзі-лэйбле SunWoofer, заснаваным беларусамі Яўгенам Калмыковым (экс-прадзюсарам «Ляпісаў», прадзюсарам гурта Trubetskoy) і Аляксандрам Багданавым (дырэктарам «Серебряной Свадьбы» і агенцтва Bo Promo) у партнёрстве з маскоўскім рэкорд-мэйджарам Soyuz Music. У бліжэйшыя дні «Друг» з’явіцца на iTunes ды іншых лічбавых платформах, а пазней таксама і на CD.

 

Today we're releasing a new album by DIY-Cardinal of Belarusian musical clique Michej Nosorogov. Made a way from a lone hyperrealist to a combative shareholder of a very popular duo, Michej assembled a real mini-orchestra "Nosorogov & Co." which continues to hone his unique husky-and-dance and frankly-speaking non-format.

 

DOWNLOAD 46 МБ
34 Mixes #2: Aman Po-Kaifu

34 Mixes #2: Aman Po-Kaifu

Трапны аперытыў перад выходнымі ад аднаго са стваральнікаў маскоўскай музычнай суполкі Jazzve.

Гайд па «(Не) расстралянай паэзіі»

Гайд па «(Не) расстралянай паэзіі»

12 расстраляных беларускіх паэтаў, якія «ўдзельнічаюць» у музычным праекце TuzinFM.

9 любимых треков Ana Zhdanova

9 любимых треков Ana Zhdanova

Слушаем подборку любимой музыки от минской girl and the guitar – Ани Ждановой.

10 фаворитов Young Blood на Jager Music Awards. Выбор 34mag

10 фаворитов Young Blood на Jager Music Awards. Выбор 34mag

Выбираем 10 беларусских финалистов премии Jager Music Awards, которые, на наш взгляд, достойны побороться за главный приз.

Восеньская «Петля»: фотарэпорт з канцэрта

Восеньская «Петля»: фотарэпорт з канцэрта

Фіксуем адзін з галоўных канцэртаў гэтай восені – сольны выступ «Петли Пристрастия» ў Менску.

3,5 альбома, которые выходят сегодня

3,5 альбома, которые выходят сегодня

Тэтчер-рок от Destroyer, зрелый соул от Jessie Ware и прощальная ипишка Wild Beasts.

Што такое буцік-фестываль?

Што такое буцік-фестываль?

Распавядаем пра чарговую slow-плынь, на гэты раз у фестывальным руху.

Сталовыя прыборы: фотарэпорт са Stolovka Fest

Сталовыя прыборы: фотарэпорт са Stolovka Fest

Фотарэпорт з буцік-фестывалю электроннай музыкі Stolovka Fest.

Прэзентацыя кліпаў: SnopSnoŭ

Прэзентацыя кліпаў: SnopSnoŭ

Менскі гурт SnopSnoŭ прадстаўляе два музычныя лайв-відэа пра боль душы, разадранай знешнімі і ўнутранымі пантэрамі.